Уласнымі сіламі і за ўласныя сродкі

Сельское хозяйство

Для работнікаў жывё-лагадоўчай галіны цяпер няма больш важнай задачы, чым падрыхтоўка да будучай зімоўкі. Пытанне гэтае ўключае многа аспектаў, аднак на самы галоўны план вылучаецца задача прывядзення ў належны стан памяшканняў, дзе будзе ўтрымлівацца грамадскае пагалоўе, рамонт і рэканструкцыя існуючых ферм, дзеля чаго рэкамендавана ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах прыцягнуць дадатковыя будаўнічыя сілы. Правільны напрамак у гэтым сэнсе выбраны ў ААТ «Хойніцкі Аграсервіс».



– Усе работы праводзяцца ўласнымі сіламі і за кошт уласных сродкаў, – расказвае прараб Аграсервіса А.І. Ульянава. – Наша брыгада ў складзе 10 чалавек занята зараз падрыхтоўкай жывёлагадоўчых памяшканняў. Разгарнулі гэту работу спачатку на Карчоўскай МТФ, дзе пасля выдалення гною, уборкі прыняліся за рамонт кармушак, падлогі. Затым пяройдзем на Забалацкую ферму, і плануем завяршыць выкананне гэтых работ да 31 жніўня на Дубровіцкай МТФ.
У ліку самых старанных рамонтнікаў Алена Іванаўна назвала членаў будаўнічай брыгады Генадзія Яўгенавіча Хадаска, Андрэя Мікалаевіча Дземчанку, Генадзія Васільевіча Сцішанка, Аляксандра Аляксандравіча Навуменку.



Тут жа, у Карчоўскім аддзя-ленні ААТ, да 1 кастрычніка  бягучага года  павінна ўступіць у строй памяшканне для бяспрывязнага ўтрымання дойнага статка ў колькасці 150 галоў. Работа тут праведзена ўжо немалая. Той хто бачыў гэтае памяшканне раней, не перастае здзіўляцца добрым пераменам. Рэканструкцыя праводзіцца з прыцягненнем наёмных работнікаў, сярод якіх  увішна шчыруюць  Альберт Леанідавіч Кузьменка і Анатолій Аляксандравіч Далгоў.



Клаўдзія БОСАК.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *