Атрыманы адказы, дадзены растлумачэнні


У час  работы «гарачай лініі» ў грамадскай  прыёмнай райвыканкама з удзелам намесніка старшыні райвыканкама А.У. Машэўскага паступілі пытанні грамадзян, якія датычылі жыллёва-камунальнага абслугоўвання. На іх адрэгаваў дырэктар КЖУП «Хойніцкі камунальнік» А.М. Клюкаўкін.



*Па звароту М.М. Чэкан (г. Хойнікі, вул. Тургенева, 1/16) люк на дах дома зачынены на запорнае ўстройства. На грамадзян, якія самавольна ўстанавілі антэны на дахах дамоў, складаюцца пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні з наступнай перадачай адміністрацыйнай справы ў суд.
На падставе артыкула 21.13 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь  – самавольнае пераабсталяванне, перафарбоўка або іншыя змяненні балконаў, лоджый, іншых архітэктурных і канструктыўных элементаў фасадаў жылых дамоў, збудаванняў, устаноўка на фасадах, балконах, лоджыях, дахах спадарожнікавых  і іншых антэн, а таксама непрыняцце мер па падтрыманню ў належным стане знешняга выгляду жылых дамоў, іншых збудаванняў і агароджванняў –  цягне накладанне штрафу ў памеры ад 2 да 15 базавых велічынь.



*Грамадзянка А.В. Дыгун (вул. Катоўскага, 120) прасіла ўбраць стары фундамент. Пры абследаванні высветлілася, што заяўніца выказала жаданне заліць фундамент цэментным растворам. Растлумачана, што гэтую паслугу КЖУП «Хойніцкі камунальнік» аказвае на платнай аснове.



*Адрамантавана вода-разборная калонка па звароту Л.М. Чэкана (вул. Сялянская, 39).



*Што датычыць просьбы Л.М. Смальцар (вул. Першамайская, 2/11) выканаць падсыпку шчэбенем участка дарогі па вул. А. Кашавога  каля дамоў №№ 21, 11, 13, 15 паведамлена, што гэтыя работы будуць выкананы ў летні перыяд сёлетняга года.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *