Было б жаданне навесці парадак

Добраўпарадкаванне

Менавіта гэтым і кіраваліся жыхары трэцяга пад’езда дома па вул. Лермантава, 14, калі вырашылі агульнымі намаганнямі прывесці ў парадак свой пад’езд.

Пры гэтым не толькі ўласнымі намаганнямі, але і ўласнымі сродкамі. Амаль усе пражываючыя ў 12 кватэрах «скінуліся» неабходнай суммай, набылі патрэбныя будаўнічыя матэрыялы. І ўзяліся за работу.
Нягледзячы на тое, што ў асноўным узрост пражываючых у гэтым пад’ездзе, што называецца, шаноўны, рабілі ўсё самі. Пафарбавалі і пабялілі сцены, лесвіцу, пярылы ў яркія фарбы, каб і прыгожа было, і воку радасна. Аздобілі батарэі і дзверы. Павесілі белыя гардзіны. І уваходную групу таксама прывялі да ладу, пафарбаваўшы ў яркі жоўты колер.
Не забыліся і пра добраўпарадкаванне тэрыторыі пад пад’ездам. Невысокую жалезную агароджу пафарбавалі не толькі сабе, але і суседзям, каб прыгажэй было, і лавачку абнавілі. Устанавілі малую архітэктурную форму – на сцеблах хутка з’явяцца і званочкі, яны ўжо ёсць, засталося толькі павесіць.
Уласнымі намаганнямі прыгажосць стваралі, уласнымі намаганнямі і парадак падтрымліваюць у пад’ездзе. Вось з каго прыклад браць патрэбна!

Вольга БЕЛАШ.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *