У цяперашні час маюць месца факты выплаты заработнай платы і іншых даходаў «у канвертах», г. зн. без адлюстравання ў бухгалтарскім уліку, а адпаведна, і без уплаты падаткаў і адлічэнняў у Фонд сацыяльнай абароны, што з’яўляецца грубейшым парушэннем працоўнага заканадаўства. Прычым выплаты заработнай платы «ў канвертах» робяцца, як правіла, са згоды работнікаў. Да таго ж, нярэдкія выпадкі, калі з работнікамі не заключаюцца дагаворы на выкананне работ. Падобныя дзеянні наймальнікаў ушчамляюць законныя правы наёмных работнікаў. Аднак не ўсе грамадзяне, на жаль, у поўнай меры ўсведамляюць гэта, атрымліваючы грошы «ў канвертах». Праблемы ў іх узнікнуць тады, калі з’явіцца неабходнасць налічэння пенсіі, памер якой будзе разлічаны зыходзячы з афіцыйнай заработнай платы.
З такой «афіцыйнай» заработнай платы і пенсія будзе налічана ў мінімальным памеры.
Стаж работы згодна з арт. 54 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пенсійным забеспячэнні» пацвярджаецца працоўнай кніжкай, а пры яе адсутнасці – іншымі дакументамі, якія ўтрымліваюць звесткі аб перыядах работы, або даведкамі аб уплаце абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Такім чынам, можа атрымацца, што чалавек гадамі працаваў, а стаж работы да пенсіі давядзецца збіраць па крохах. Акрамя таго, налічэнне пенсіі будзе рабіцца толькі з тых сум, за якія грамадзяне распісваліся ў ведамасці.
Звяртаем увагу аматараў атрымліваць «неафіцыйныя даходы», што на практыцы нярэдкія выпадкі, калі трэба афіцыйна легалізаваць свае даходы. Тут яны сутыкнуцца з цяжкасцямі: задэклараваць «левыя» даходы без уплаты падаходнага падатку і прымянення да іх адказнасці, прадугледжанай заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, не ўдасца.
С. АНІСКАВЕЦ, намеснік начальніка інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Хойніцкаму раёну.