Макароны па-хойніцку

Гандаль і абслугоўванне

Выпуск макаронных вырабаў аднавілі ў адасобленым структурным падраздзяленні «Каапнарыхтпрам» Хойніцкага райспажыўтаварыства. Макароны ўласнай вытворчасці будуць выпускацца ў выглядзе вермішэлі, ражкоў і ракавінак. У сваю чаргу яны будуць падраздзяляцца на два віды: макароны звычайныя і макароны «янтарныя». Паміж сабой «янтарныя»і звычайныя ражкі, ракавінкі і вермішэль адрозніваюцца тым, што ў рэцэптуру «янтарных» вырабаў да мукі дадаецца яшчэ і бэта-карацін – вітамін А, атрыманы з выцяжкі морквы, што вельмі карысна для здароўя, асабліва дзіцячага.



Выпуск уласных макарон практыкаваўся і раней у структурных падраздзяленнях райспажыўтаварыства, аднак ён быў паступова спынены ў 2005-2006 гадах.
Але абсталяванне тады прадбачліва захавалі і сёння, як бачым, яно ўпаўне спатрэбілася. Зараз вытворчыя магутнасці разлічаны на выпуск 4 тон макарон у месяц, але пры неабходнасці іх можна і нарасціць. Рэалізоўвацца хойніцкія макароны будуць у гандлёвых кропках нашага і суседняга Брагінскага раёна, а таксама ў дзіцячых школьных і дашкольных установах.



Што датычыць розніцы, то ў продаж яны будуць паступаць, як у фасаваным (у цэлафанавых пакетах), так і ў разважным выглядзе. Кошт звычайных макарон – 5820 рублёў за кілаграм (разважныя) і 6020 рублёў (фасаваныя). За «янтарныя» (з бэта-карацінавымі дабаўкамі) патрэбна будзе заплаціць 5900 рублёў за кілаграм разважных ражкоў, вермішэлі або ракавінак і 6100 рублёў – за такую ж колькасць фасаваных макарон.


 


Віктар НАЗАРАНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *