Са старту – у лідэры жніва

Сельское хозяйство

Дзесятай ліпеньскай раніцай бягучага года ўзяло старт жніво ў эксбазе «Стралічава». Яго пачатку хлебаробы гаспадаркі чакалі з хваляваннем – надвор’е, як і ў мінулыя гады, у чарговы раз прыпаднесла свае сюрпрызы. Але калі раней выспяванню пасеваў перашкаджалі то дажджы, то засуха, сёлета хапіла і таго, і другога. Тым не менш, як адзначыў галоўны аграном эксбазы Ігар Яўгенавіч Кліменка, пэўныя віды на ўраджай захаваліся:



– Непагода больш адбілася на стане яравых культур – паўплывала пасляпасяўная засуха. А вось азімыя збожжавыя выстаялі і на асобных участках атрымліваем па 35-40 цэнтнераў з гектара.



Пачалі ўборачную ў гаспадарцы з насеннікаў шматгадовых траў і азімага рапсу, а пасля завяршэння работы на гэтых палетках ушчыльную заняліся каласавымі куль-турамі. На збожжавую ніву выйшлі экіпажы 7 камбайнаў, адзін з іх – новенькі КЗС-1218, непасрэдна напярэдадні жніва атрымаў маладзёжны экіпаж у складзе камбайнера Юрыя Вячаслававіча Шрамко і Аляксандра Валер’евіча Рудога. І хаця па ўзросту экіпаж гэты і лічыцца маладзёжным, гэта ўжо не першае яго жніво, а ў мінулыя гады ён не раз быў у ліку пераможцаў раённага спаборніцтва. Вось і сёлета з першых дзён жніва Ю.В. Шрамко і А.В. Руды ўпэўнена захапілі лідэрства сярод маладых механізатараў раёна.



Дарэчы, кіра-ўніцтва эксбазы смела давярае маладым. Аб гэтым сведчыць і той факт, што за штурвал яшчэ аднаго камбайна КЗС-10 у якасці старшага камбайнера ўпершыню сеў Віктар Фёдаравіч Сідарэнка. Толькі летам гэтага года атрымаў ён дыплом аб заканчэнні Хойніцкага ПТВ-183, але за час вучобы і практычных заняткаў зарэкамендаваў сябе з самага лепшага боку. Сваё першае жніво ў гэтай якасці юнак будзе праводзіць разам з камбайнерам Міхаілам Валянцінавічам Ліпко.



У ліку лепшых механізатараў на раённым спаборніцтве камбайнераў гэтак жа, як і летась, можна знайсці прозвішчы Юрыя Мікалаевіча Дрончанкі і Яўгенія Міхайлавіча Пінчука  – на ўчарашні дзень на іх працоўным рахунку была ўжо 331 тона намалочанага збожжа.



Не падкачалі і вадзіцелі на адвозцы збожжа – у  кагорту лепшых у раёне  ўваходзяць Уладзімір Іванавіч Войлакаў і Аляксандр Міхайлавіч Ходас, Леанід Васільевіч Чэркас і Сяргей Міхайлавіч Аўдзеенка.
Па стану на 19 ліпеня ў эксбазе «Стралічава» было ўбрана больш чвэрці пасяўных плошчаў збожжавых: 477 га з планавых 1825.



Віктар НАЗАРАНКА.  


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *