Прыгожае бачыцца і на адлегласці

Тэрыторыя моладзі

Педагог мастацкага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў М.У. Лагвінец (Ульяніцкіх) упершыню прыняла ўдзел у Міжнародным творчым конкурсе «Млечны шлях», сталіцай якога з’яўляецца расійскі горад Варонеж, і за адзін дзень дасягнула значнага поспеху.

Асаблівасць гэтага творчага спаборніцтва ў тым, што педагогі і творчыя работнікі могуць прадэманстраваць свой творчы патэнцыял і атрымаць ацэнку аўтарытэтнага журы, літаральна не прыкладаючы дадатковых намаганняў. Дастаткова размясціць сваю работу на інтэрнет-партале «Млечны шлях» і праз суткі даведацца аб выніках і ацэнках экспертаў. Такім чынам работа Марыны Лагвінец у намінацыі «графіка» ўдастоена Дыплома 3 ступені. Тэмай мастачка выбрала краявіды роднага краю. Яна пісала эцюды Хойнікшчыны, а менавіта месцы, якімі славіцца наш раён: в. Барысаўшчына, Рудакоў, гарадскі парк. Усе выявы намаляваны ў час пленэру. Работу «Тое месца, што мне дарагое» высока ацанілі замежныя эксперты.
У лістападзе педагог-мастачка М.У. Лагвінец плануе браць удзел у падобным конкурсе разам са сваімі вучнямі, якія пачалі ўжо рыхтавацца. Міжнародны характар конкурсу надае геаграфія як саміх удзельнікаў, так і прадстаўнікоў журы з розных краін – Расіі і Беларусі, Казахстана, Украіны, Літвы, Чэхіі.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *