ПАРАДАК НА ЗЯМЛІ: што такое добра, што такое дрэнна

Добраўпарадкаванне

Своеасаблівы летапіс добраўпарадкавання раёна пішуць адначасова ўсе, хто тут жыве, толькі кожны пакідае запіс сваім почыркам на старонках сённяшняга дня добраўпарадкавання Хойнікшчыны. Пацвярджэнне таму, што ён бывае і дрэнным – зламаныя лавачкі, размаляваныя урны і незлічоная колькасць смецця. Менавіта такую карціну магчыма назіраць каля помніка воінам-інтэрнацыяналістам у мікрараёне «Юбілейны» пасля таго, як там вечар правядзе моладзь. Бескультур’е асобных маладых людзей не мае межаў. Яны нават не ўсведамляюць, што гэта сапраўды святое месца, гэта наша памяць, нашы слёзы. Іх не спыняе нічога… Куды не паглядзі – бутэлькі з-пад спіртнога і ўпакоўкі ад закускі. Няўжо ў гэтых шкоднікаў няма ні кроплі сораму, няўжо яны настолькі абыякавыя да гісторыі і людскіх лёсаў, што дазваляюць так паводзіць сябе?



Штодзень раніцай работнікі камунальнай службы старанна наводзяць парадак на прылягаючай да помніка тэрыторыі пасля «ўчарашняга пагрому». Але з ночы, як толькі пачынаецца наступны дзень, смецце быццам бы і не прыбіралі.



Самае жахлівае, што плямы на твары Хойнікшчыны не толькі ў выглядзе смецця. Сляды вандалізму пакінуты і на самім помніку. На цэнтральнай стэле з’явіўся надпіс чырвонай фарбай «11А». Тут каментарыі залішнія… Не хочацца думаць дрэнна на выпускнікоў…


 


Наталля ЧЭКАН.
 


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *