У гарадскім парку прайшоў злёт юных інспектараў дарожнага руху, арганізатарамі якога выступілі ДАІ РАУС, аддзелы адукацыі, па справах моладзі райвыканкома, РК ГА “БРСМ”. Удзел прынялі 11 каманд школ горада і раёна, якім прадстаяла спаборнічаць у 6 намінацыях: праверка ведаў правіл дарожнага руху, аказанне першай медыцынскай дапамогі, фігурнае ваджэнне веласіпеда, агітацыйна-мастацкае прадстаўленне і агляд-конкурс плакатаў.
Лепш усіх знаёмы з правіламі дарожнага руху вучні Віцьеўскай СШ, другое месца занялі прадстаўнікі СШ № 3, трэцяе – СШ № 2.
За веданне правіл аказання першай даўрачэбнай дапамогі першае месца прысуджана Казялужскай СШ, другое – Партызанскай СШ, трэцяе – Веляцінскаму д/с-БШ.
Першае месца і заслужаныя апладысменты ўсіх прысутных за фігурнае ваджэнне веласіпеда атрымала каманда Віцьеўскай СШ, другое – СШ № 3, трэцяе – СШ № 2.
У конкурсе агітацыйна-мастацкага прадстаўлення кожная з каманд вызначылася арыгінальнасцю. Але лепшымі сталі вучні дзяржаўнай гімназіі г. Хойнікі, другімі – Віцьеўскай СШ, трэцімі – СШ № 3.
За конкурс плакатаў месцы размеркаваліся наступным чынам: першае – СШ № 3, другое – СШ № 1, трэцяе – Віцьеўская СШ.
Па выніках усіх конкурсаў першае месца заняла каманда Віцьеўскай СШ, другое – Партызанскай СШ, трэцяе – СШ № 2.
Ад арганізатараў мерапрыемства ўдзельнікам былі ўручаны граматы і падарункі. Каманда-пераможца прадставіць наш раён на абласным злёце юных інспектараў дарожнага руху.
Наталля ЧЭКАН.