Будзе што ўспомніць

Спорт

8 жніўня з Турава вярнулася група велатурыстаў. Ініцыятарамі падарожжа выступілі  кіраўнік гуртка турызму г.п. Брагін А.П. Харэцкі і выкладчык гімназіі г. Хойнікі С. А. Ільеў. У гэтым туры яны суправаджалі групу падлеткаў 14-17 гадоў.



Была сярод велатурыстаў і прадстаўніца прыгожай паловы чалавецтва. Гэта вучаніца сярэдняй школы № 3 г. Хойнікі Мальвіна Курэнь. Дзяўчына мае другую ступень па велатурызму, таму спакойна праехала 450 кіламетраў (!) нароўні з астатнімі ўдзельнікамі вандроўкі.



Галоўная мэта паездкі – збор уражанняў з вандровак па краіне. Таму сёлета яшчэ шасці школьнікам будзе што ўспомніць.
Такі прадпрымальны ход А.П. Харэцкага і С.А. Ільева ацаніў і намеснік начальніка ўпраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Гомельскага аблвыканкама В.М. Шаўчэнка. Ён сустрэў групу на трасе да Петрыкава. Дзякуючы яго намаганням у гэты дзень група начавала не ў палатках, а ў будынку Петрыкаўскай ДЮСШ.
Падарожжа працягва-лася амаль тыдзень. За гэты час велатурысты пабывалі  на Юравіцкай стаянцы старажытнага чалавека, у Нацыянальным парку «Прыпяцкі», знакамітых Ляскавічах, на Тураўскім лузе…



Пададзены неабходныя дакументы ў Гомельскі гарадскі цэнтр турызму і краязнаўства, дзякуючы чаму паездка набудзе статус велапрабега першай катэгорыі. А нам і без доказаў зразумела: дзякуючы двум прадпрымальным людзям  школьнікі правялі канікулы цікава і карысна.


 


Алеся ЯЧЫЧЭНКА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *