Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7.09.2007 «Аб удасканальванні сістэмы ўліку грамадзян па месцу жыхарства і месцу прабывання» зацверджана Палажэнне аб рэгістрацыі грамадзян па месцу жыхарства і месцу прабывання. Гэтым дакументам вызначаецца парадак рэгістрацыі грамадзян і зняцця іх з рэгістрацыйнага ўліку па месцу жыхарства і месцу прабывання ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама вядзенне рэгістрацыйнага ўліку падраздзяленнямі па грамадзянству і міграцыі органаў унутраных спраў і сельскімі выканаўчымі камітэтамі.
Дзеянне гэтага Палажэння распаўсюджваецца на грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама на замежных грамадзян і асоб без грамадзянства. Не распаўсюджваецца на замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца альбо прабываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама бежанцаў, рэгістрацыя якіх ажыццяўляецца ў адпаведнасці з іншымі заканадаўчымі актамі.
Для рэгістрацыі па месцу жыхарства і месцу прабывання грамадзянін павінен звярнуцца ў групу па грамадзянству і міграцыі органаў унутраных спраў альбо ў сельскі выканаўчы камітэт не пазней месяца з дня прыбыцця. Па выніках праверкі прадстаўленых дакументаў пасадавай асобай органа рэгістрацыі прымаецца рашэнне аб рэгістрацыі або адмове ў ёй, аб чым робіцца адпаведны запіс у заяве грамадзяніна. Пасля рэгістрацыі па месцу жыхарства або месцу прабывання орган рэгістрацыі на працягу трох дзён накіроўвае паведамленне аб змяненні месца жыхарства гэтым грамадзянінам у орган рэгістрацыі па ранейшаму месцу жыхарства. Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што грамадзяне, якія маюць ва ўласнасці або ў карыстанні некалькі жылых памяшканняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, рэгіструюцца толькі па адным месцы жыхарства. Таксама важна ведаць, што ў выпадку часовага выезду з месца жыхарства на тэрмін больш месяца, грамадзянін мае права зарэгістравацца на тэрмін да аднаго года. Рэгістрацыя па месцу прабывання ажыццяўляецца без зняцця з рэгістрацыйнага ўліку па месцу жыхарства.
За першае паўгоддзе 2011 года ў горадзе Хойнікі зарэгістравана па месцу жыхарства 226 чалавек, па месцу прабывання – 10. Сума аплочанай дзяржпошліны склала 1652000 рублёў.
У сельскіх населеных пунктах зарэгістравана 128 грамадзян, у тым ліку: Алексіцкі сельсавет – 22 па месцу жыхарства і 1 па месцу прабывання; Барысаўшчанскі – 4/0; Велікаборскі – 9/0; Паселіцкі – 21/0; Судкоўскі – 44/6; Стралічаўскі – 20/1. Аплачана 896000 рублёў дзяржпошліны.
У органы рэгістрацыі па ранейшаму месцу жыхарства накіравана 74 паведамленні, да нас паступіла 178 паведамленняў аб рэгістрацыі грамадзян па новым месцы жыхарства.
Групай па грамадзянству і міграцыі РАУС рэгулярна праводзяцца праверкі заяў грамадзян аб рэгістрацыі па месцу жыхарства і месцу прабывання па сельскіх населеных пунктах, а таксама прастаўленне адзнакі аб зняцці з рэгістрацыйнага ўліку. Выяўлены памылкі, якія ўласцівы ўсім сельвыканкамам. Акрамя таго, недахопы ў запаўненні адпаведных бланкаў ёсць у многіх заявах аб рэгістрацыі, якія паступаюць да нас з інтэрнатаў РУП «Хойніцкі завод гідраапаратуры» і Палескага вытворчага ўчастка ААТ «Малочныя прадукты». У прыклад можна паставіць парадак рэгістрацыі грамадзян у ЖЭУ КЖУП «Хойніцкі камунальнік». Пры гэтым хочацца адзначыць правільнасць запаўнення і своечасовасць зняцця грамадзян з рэгістрацыйнага ўліку па паступіўшых паведамленнях.
В. УЛАСЕНКА, начальнік групыпа грамадзянству і міграцыі РАУС.