Не без парушэнняў

Медыцына і здароўе

Зараз на тэрыторыі кожнага з 8 сельгаспрадпрыемстваў раёна ёсць сталовая, у якой гатуюць абеды для работнікаў, занятых на палявых работах. Апошняй у лік дзеючых уступіла сталовая ААТ «Хойніцкі Аграсервіс». Тут праведзены якасны рамонт, набыта новае тэхналагічнае абсталяванне, кухонны і сталовы посуд, належным чынам падрыхтаваны абслуговы персанал. Усе працуючыя ў сталовай у дастатковай колькасці забяспечаны санітарным адзеннем, і санітарна-тэхнічны стан абноўленай сталовай не выклікае ніякіх пытанняў.



У цэлым усе сталовыя раёна, якія забяспечваюць сельгасработнікаў гарачым харчаваннем у палявых умовах, забяспечаны неабходным халадзільным і тэхналагічным абсталяваннем, тэрмасамі, сталовым і кухонным посудам. На ўсе паступаючыя ў сталовыя харчовыя тавары і сыравіну маюцца дакументы, якія засведчваюць іх якасць і бяспеку. Фактаў выкарыстання і рэалізацыі харчовых тавараў са скончаным тэрмінам годнасці ў ходзе праверак, праведзеных работнікамі райЦГЭ, не выяўлена.
Усе працуючыя на харчблоках, а таксама раздатчыцы ежы ў поўным аб’ёме прайшлі медыцынскі агляд, гігіенічнае навучанне і атэстацыю.



Разам з тым, праверкі Дзяржсаннагляду выявілі і шэраг недахопаў. Напрыклад, у сталовай агракамбіната не заменены фізічна зношаныя тэрмасы для дастаўкі абедаў у поле, кухонны посуд і фактычна непрыгодны раздзелачны інвентар. Часцяком для дастаўкі абедаў у поле выкарыстоўваецца выпадковы, непрыстасаваны для гэтых мэт аўтатранспарт, у выніку чаго дарожны пыл трапляе на посуд і тэрмасы са стравамі.



У сталовай КСУП «Велі-каборскі» адсутнічае гарачая працёчная вада, не да ўсіх ванн для мыцця посуду падведзена і халодная вада, не хапае тэрмасаў для падвозкі абедаў, якія, іншым разам, у поле дастаўляюцца ў бітонах, што таксама з’яўляецца парушэннем. З-за адсутнасці ёмістасці для пітной вады, яна наогул не дастаўляецца механізатарам у поле.
Па выніках праверак на 3 юрыдычныя асобы (КСУП»Велікаборскі», «Агракамбінат «Віць» і «Аравічы») складзены пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.



С. КРАЎЧАНКА, в.а. галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача раёна.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *