Асцярожна: сальманелёз

Медыцына і здароўе

Пачынаючы з сярэдзіны ліпеня на тэрыторыі нашага раёна назіраецца рост захворванняў сальманелёзам – вострай кішэчнай  інфекцыі, выклікаемай сальманеламі.



Пры апытанні захварэўшых устаноўлена, што большасць з іх заразіліся пры ўжыванні ў сыром выглядзе або пры недастатковым смажанні хатніх курыных яек. Можна захварэць і пры ўжыванні ў ежу недастаткова праваранага мяса птушкі.


Бацькі могуць заразіць дзіця пры непрытрымліванні правілаў асабістай гігіены пры кармленні і доглядзе.



Каб пазбегнуць заражэння сальманелёзам, неабходна прытрымлівацца простых мер прафілактыкі:
— не патрэбна ўжываць у ежу сырыя яйкі, іх трэба кіпяціць не менш 10 мінут, а яечню патрэбна смажыць з двух бакоў;
— гатовую ежу і сырыя прадукты патрэбна захоўваць асобна, выкарыстоўваць асобныя раздзелачныя дошкі і нажы для сырых і гатовых прадуктаў, пасля заканчэння работы дошкі і нажы неабходна старанна памыць з выкарыстаннем мыючых сродкаў;
— пры штучным кармленні дзяцей патрэбна кіпяціць або апарваць кіпенем бутэлькі і соскі;
— неабходна вытрымліваць тэрміны  рэалізацыі і тэмпературны рэжым пры захоўванні прадуктаў, якія хутка псуюцца, (малака, кісламалочных прадуктаў, мяса, каўбас, рыбы);
— старанна мыць рукі з мылам перад прыгатаваннем і ўжываннем ежы, пасля прыходу з вуліцы, наведвання туалета.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *