З мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця, павышэння спартыўнага майстэрства, арганізацыі вольнага часу на базе СШ № 3 г. Хойнікі прайшло першынство раёна па шашках сярод каманд прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый раёна ў залік круглагадовай спартакіяды.
У спаборніцтвах, якія праводзіліся па кругавой сістэме – калі каманда-пераможца вызначаецца па найбольшай колькасці набраных ачкоў, прынялі ўдзел 6 каманд, у кожнай з якіх было па тры спартсмены – два мужчыны і адна жанчына. Сярод іх як вопытныя шашысты, так і пачаткоўцы-аматары.
У камандным першынстве пераможцамі спаборніцтваў сталі прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Другое месца заняла каманда КЖУП «Хойніцкі камунальнік», трэцімі сталі шашысты з Хойніцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя.
Каманда-пераможца і прызёры спаборніцтваў узнагароджаны дыпломамі адпаведных ступеняў аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і кубкамі.
Тэкст і фота Алены СМУСЯНОК.