Не толькі з праблемамі звяртаюцца грамадзяне да супрацоўнікаў раённага аддзела ўнутранных спраў, але і з цёплымі словамі і пажаданнямі. Часта ў сваіх лістах людзі выказваюць падзяку міліцыянерам за хуткую і своечасовую дапамогу, за прафесіяналізм і чуласць. Толькі за апошні месяц у кнізе заўваг і прапаноў дабавіліся чатыры запісы.
Дзве з іх – падзякі супрацоўнікам групы па грамадзянству і міграцыі. Жыхарка аграгарадка Глінішча пісьмова выказала задавальненне работай гэтай службы – за вяртанне згубленнага пашпарта, а хайнічанка дзякавала за аператыўнае афармленне віду на жыхарства.
Словы пахвалы ад хайнічаніна адрасаваны міліцыянерам В.В. Звягіну і А.Р. Міхаленку, якія ўмела арганізоваўюць сваю дзейнасць і маюць яе высокую выніковасць. Выдатная ацэнка дадзена і рабоце інспектараў ДПС А.А. Анісенка і С.Р. Шлёгу за тое, што яны хутка адшукалі вінаватага ў дарожна-транспартным здарэнні.
У сваіх запісах людзі пералічваюць добрыя характарыстыкі супрацоўнікаў РАУС, жадаюць ім здароўя і працоўных дасягненняў, а некаторыя прапануюць матэрыльяна заахвоціць альбо ўручыць узнагароды.
Падзякі зачытваюцца асабістаму саставу на працоўных сходах. Чуць такія словы ў свой адрас, канешне, вельмі прыемна і кранальна. Да таго ж, гэта добрая матывацыя. Таму не шкадуйце шчырых слоў.
Наталля ЧЭКАН.