50 работ прадставілі вучні дзяржаўнай гімназіі г. Хойнікі на абласны конкурс макетаў “Школа будучага”.Тут былі навучальныя ўстановы ў выглядзе касмічных караблёў, футбольных мячоў, а таксама матэматычная школа ў геаметрычнай прагрэсіі і многа іншых.
Рабяты таксама прынялі актыўны ўдзел у стварэнні макета і занялі ІІ месца ў намінацыі “Крэатыўная школа”. Падрыхтоўка да конкурсу вялася пад кіраўніцтвам педагога-псіхолага гімназіі Тамары Рыгораўны Пінчук.
*** *** ***
Вучаніца 11’ класа гімназіі Ганна Лаўрусенка прыняла ўдзел у рэспубліканскай выстаўцы дзіцячай творчасці “Саматканы цуд”. Ад установы адукацыі “Нацыянальны мастацкі цэнтр дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь гімназістка і яе кіраўнік Людміла Іванаўна Мароз атрымалі Дыплом за захаванне і развіццё беларускага народнага мастацтва. Увазе журы быў прадстаўлены дзіцячы нацыянальны касцюм з вышыўкай.
*** *** ***
Высокія вынікі паказалі гімназісты і на спартыўных спаборніцтвах.
Марына Казакова заняла ІІІ месца ў адкрытым асабістым першынстве па турысцка-прыкладному мнагабор’ю (група В), які праходзіў на базе Гомельскага дзяржаўнага абласнога цэнтра турызму і краязнаўства моладзі. У ім прынялі ўдзел больш за 150 прадстаўнікоў розных раёнаў вобласці.
*** *** ***
Нядрэнных вынікаў дасягнулі гімназісткі ў ХХІ абласной спартакіядзе вучняў. Удзельніцы каманды А. Добыш, Н. Навакоўская, В. Прымачэнка, К. Дрожжа, Я. Літвін, Г. Цэйка ўзняліся на трэцюю прыступку п’едэстала гонару.
Наталля ЧЭКАН.