У калектыве райаддзела ўнутраных спраў прайшлі заняткі па ідэалагічнай падрыхтоўцы. У рамках мерапрыемства закранулі тэму выбараў дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання, якія пройдуць 18 лютага 2018 года.
Аб асноўных аспектах будучых выбараў падрабязна праінфарміравала супрацоўнікаў міліцыі старшыня Хойніцкай раённай выбарчай камісіі па выбарах Ж.М. Чарняўская. Жанна Мікалаеўна пералічыла адрасы выбарчых участкаў у нашым раёне, завострыла ўвагу на забеспячэнні грамадскага парадку ў час выбарчага працэсу, правілах паводзін назіральнікаў, членаў выбарчай камісіі, выбаршчыкаў.
Сёлета ахоўнікам правапарадку належыць несці службу на замацаваных за імі ўчастках кругласутачна, гэта таксама абмеркавалі ў прысутнасці кіраўніка раённай выбарчай камісіі.
Ж.Н. Чарняўская выказала ўпэўненасць, што нашы супрацоўнікі міліцыі з высокай адказнасцю падрыхтуюцца да выканання даручаных грамадскіх абавязкаў. Далейшая работа у рамках выбараў будзе падпарадкавана каляндарнаму плану арганізацыйных мерапрыемстваў.
Алеся ЯЧЫЧЭНКА.