Пытанні камунальнай гаспадаркі і не толькі

Дэпутаты за работай Жыллё маё

На гэтым тыдні адбыўся чарговы Дзень дэпутата, у межах якога старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар сумесна з дэпутатамі райсавета правяла прыём грамадзян па асабістых пытаннях. Як і заўсёды, большасць пытанняў датычыла галіны камунальнай гаспадаркі. Людзі скардзіліся, абураліся, выказвалі меркаванні. Так, напрыклад, некалькі зваротаў было наконт недастатковага, а часам і адсутнасці вулічнага асвятлення.

У прыватнасці, няма асвятлення на перакрыжаваннях і вуліцах Я. Коласа, Дабравольскага, Куйбышава, Качаткова, Жыляка, не асветлена ўваходная група па Церашковай,1. І самае сумнае, што звярталіся жыхары ў камунальную службу, аднак у адказ толькі абяцанні выправіць сітуацыю чулі, а дзеянняў ніхто ніякіх не прымаў. Заявы для аператыўнага выканання адрасаваны дырэктару КЖУП «Хойніцкі камунальнік» С.У. Несцярэнку.

Таксама калектыўна звярнуліся жыхары дома № 4 па вул. Міру райцэнтра: пасля праведзенага рамонту дома пакінулі незачыненымі вокны на даху, ды і работы ў пад’ездзе не закончылі, святло там не аднавілі. Жыхары звярталіся з гэтымі пытаннямі ў «Камунальнік», аднак сітуацыя не выпраўлена. Кожная работа кожнай службай, арганізацыяй, работнікам павінна выконвацца якасна.Скардзіліся на недастатковую ачыстку другарадных дарог у Слабажанцы.

Калектыўная заяўка паступіла ад малаказдатчыкаў. Раней, як праінфармавалі грамадзяне, за здадзенае малако яны атрымлівалі ад малаказборшчыкаў разам з грашыма і ведамасць, у якой былі ўказаны колькасць здадзенага малака, яго тлустасць, як за што і колькі налічана. Зараз жа сродкі паступаюць на банкаўскую картку і ніякіх разлікаў не бачна.

А ведаць, колькі здаешь малака і якой тлустасці, патрэбна. Палескаму вытворчаму ўчастку ААТ «Мілкавіта» неабходна правесці вучобу з малаказборшчыкамі, каб пытанняў такіх больш не ўзнімалася.Жыхары н.п. Барысаўшчына і Віць цікавіліся атрыманнем субсідыі для адкрыцця ўласнай справы. Растлумачана, што звярнуцца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама за субсідыяй неабходна ўжо ў студзені.

Вольга БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *