Будзьце ветлівымі адзін да аднаго

Дэпутаты за работай Законнасць і парадак Медыцына і здароўе Службы информируют

Адбыўся чарговы дзень дэпутата, у межах якога прайшлі сустрэчы ў працоўных калектывах, прыём грамадзян па асабістых пытаннях, выезд інфармацыйна-прапагандысцкай групы.У Барысаўшчанскім сельвыканкаме старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар правяла прыём грамадзян і прыняла ўдзел у пленарным пасяджэнні сельвыканкама.

Грунтоўна папрацавалі дэпутаты ў цэнтральнай раённай бальніцы. Галіна Віктараўна азнаёмілася з работай паліклінікі, пагутарыла з жыхарамі, якія прыйшлі на прыём да спецыялістаў, цікавілася іх меркаваннямі наконт работы бальніцы, магчымасцямі патрапіць на прыём да таго ці іншага спецыяліста.Нягледзячы на ранішні час, абстаноўка была спакойнай, чэргаў не было, працавалі медыкі ў штатным рэжыме.

Пытанні ўзніклі толькі наконт работы стаматолагаў: запіс па тэлефоне на прыём ажыццяўляецца толькі па пятніцах, і часам запісацца проста немагчыма. І гэта пры тым, што, напрыклад, у мінулым месяцы больш 100 талонаў засталіся незапатрабаванымі. Дэпутаты абмяркоўвалі магчымасці вырашыць гэтае пытанне, каб і талоны не прападалі, і зваротаў не было.

Таксама людзі пыталіся пра бясплатнае ультрагукавое даследаванне, запіс на якое ажыццяўляецца ўжо на наступны год. Пры гэтым платную паслугу па УГД правядуць на наступны дзень звароту. Растлумачана, што пры неабходнасці, запатрабаванасці даследаванне робяць неадкладна. Аднак калі ультрагукавое даследаванне носіць прафілактычны характар, то запіс  мае такі доўгі тэрмін.Былі звароты, якія датычылі не медыцыны, а камунальнай сферы. Жыхар в. Небытаў прасіў дапамагчы з рамонтам дарожнага пакрыцця па вул. Лясной гэтага населенага пункту. Дарога гэтая ў ямах, калдобінах, ні прайсці, як кажуць, ні праехаць. ДРБУ-155 даручана аператыўна выправіць сітуацыю, правесці грэйдзіраванне і засыпку ям.

Жыхары вёсак прасілі разгледзець магчымасць, каб іх, а гэта ў большасці сваёй пенсіянеры і едуць яны ў бальніцу, падвозілі школьныя аўтобусы. Аплачваць праезд грамадзяне згодны.У ДРБУ-155 адбылася сустрэча інфармацыйна-прапагандысцкай групы райсавета дэпутатаў з працоўным калектывам. Старшыня райсавета Г.В. Бондар азнаёміла прысутных з работай дэпутацкага корпусу, яго паўнамоцтвах, сесіях, якіх за скліканне праведзена 44, зацвярджэнні мерапрыемстваў дзяржаўных праграм. Таксама звярнула ўвагу на фарміраванне бюджэту раёна, яго даходных і расходных частках, рэалізацыі Указа № 100, закона аб пахаванні.Грунтоўна абмяркоўвалася пытанне дарожнай бяспекі.

Начальнік Дзяржаўтаінспекцыі РАУС У.П. Талюк заклікаў сабраўшыхся быць ветлівымі і ўважлівымі як у якасці вадзіцеляў, так і ў якасці пешаходаў. Звярнуў увагу і на тое, што ДРБУ не выканана заданне па ўладкаванні пешаходнай дарожкі ад вул. Малішаўскай да вул. Рэвалюцыйнай (работы не закончаны), а таксама ад н.п. Езапоў да Хойнік (нават не распачаты работы). Гэтыя дарожкі дазволяць павысіць дарожную бяспеку, у тым ліку бяспеку дзяцей.Узняты пытанні добраўпарадкавання дваровай тэрыторыі па вул. Калесніка, 15 і 17 райцэнтра, неабходнасці капітальнага рамонту дома па вул. Міру, 6. Цікавіліся, як запісацца да спецыялістаў ЦРБ па інтэрнэту і набыць раённую газету ў кіёску.

Вольга БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *