Неабыякавасць і дзеянне – тады і вынік будзе

Добраўпарадкаванне Дэпутаты за работай Жыллё маё Законнасць і парадак Рэха падзеі Экономика

Чарговы дзень дэпутата адбыўся на гэтым тыдні. Удзел у ім прыняла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь С.У. Чэкан.

Многа зваротаў паступіла падчас прыёму грамадзян, які старшыня раённага Савета дэпутатаў сумесна з народнымі абраннікамі правяла ў першай палове дня. Звярталіся грамадзяне з рознымі пытаннямі. Большасць з іх, як звычайна, датычыла камунальнай галіны.

Напрыклад, жыхары дома па вул. Мікалаева, 22, пад’езды якога выходзяць на вул. Рабочую, прасілі прывесці ў належны стан дарогу. «Камунальнік» аднойчы падсыпаў яміны, аднак цяжкія машыны ўчастка «Гомельдругчармету» хутка псуюць дарожнае пакрыццё. Таксама і святла вулічнага няма каля дома, што пры адсутнасці добрай дарогі яшчэ больш пагаршае становішча.Таксама пыталіся ў гэты дзень пра выдзяленне жылля маладой сям’і, магчымасць стаць на ўлік тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Узніклі пытанні па выплаце дапамогі па догляду за дзецьмі, па аўтобуснаму забеспячэнню руху па вул. Малішэўскай (чытайце падрабязна на стар. 4). Пыталіся пра догляд за брацкай магілай у н.п. Алексічы, устаноўку агароджы. 

Зноў узнята пытанне аднаўлення работы грамадскай бані №1, што па вул. Савецкай райцэнтра. Пакуль што інфармацыі аб адкрыцці гэтага памывачнага аддзялення не паступала. З патокам жадаючых памыцца ў нядзелю спраўляецца баня № 2, што па вул. Жукава.На ўчастку па вытворчасці камбікармоў КСУП «Саўгас-камбінат „Зара“ дэпутаты сустрэліся з працоўным калектывам прадпрыемства. Г.В. Бондар праінфармавала аб паказчыках работы галін сельскагаспадарчай, будаўнічай, сацыяльнай і інш., тэхпераўзбраенні прадпрыемстваў (завода ЖБВ і ПВУ ААТ „Мілкавіта“).

Інфармацыйна-прапагандысцкая группа райсавета дэпутатаў, якую ўзначальвае Г.В. Бондар, С.У. Чэкан і прадстаўнікі служб жыццезабеспячэння сустрэліся з працоўным калектывам Палескага вытворчага ўчастка ААТ „Мілкавіта“. Галіна Віктараўна праінфармавала прысутных аб практыцы работы райсавета дэпутатаў, узнімаемых пытаннях, сацыяльна-эканамічным развіцці раёна, асноўных аспектах дзейнасці служб, прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў. Напрыклад, на 1 верасня сярэдняя заработная плата ў раёне складала 564 рублі (павысілася ў параўнанні з годам мінулым).

Сярэдняя пенсія на 1 лістапада складае 367 руб. (у той час як па вобласці гэты паказчык – 324 руб.). Выступленне суправаджалася паказам слайдаў, каб наглядна прадэманстраваць нашы дасягненні ў розных сферах (напрыклад, пабудаваны за апошнія гады 4 комплексы, 8 ДМБ), паказаць, як праводзіцца ў горадзе і сельскіх населеных пунктах добраўпарадкаванне і навядзенне парадку, удзел у якіх прымаюць як калектывы, у тым ліку і вытворчага ўчастку, так і грамадзяне самастойна.Многа ўдзелена ўвагі тэме Адзінага дня інфармавання – развіццю прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванню дзелавой актыўнасці. Калектыў праінфарміраваны аб магчымасці ўключэння ў эканамічную дзейнасць грамадзян, якія не ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць (растлумачаны нормы Указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 337 „Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб“, № 364 „Аб ажыццяўленні фізічнымі асобамі рамеснай дзейнасці“, № 365 „Аб развіцці аграэкатурызму“).

Закранулі тэму бяспекі дзяцей і неабходнасці не пакідаць іх без нагляду, каб не дапусціць  трагічных выпадкаў.У сваю чаргу работнікі ПВУ скардзіліся на недасткаткова гарачую ваду, зноў узнікшыя праблемы з запісам да ўрача-стаматолага, адсутнасць рамонту пад’ездаў у дамах па вул. Калесніка, 23, Лермантава, 10, выжыганне сухой расліннасці і інш.Па заканчэнні сустрэчы Галіна Віктараўна павіншавала работнікаў Палескага вытворчага ўчастка са святам работнікаў сельскай гаспадаркі і пераапрацоўчай прамысловасці аргапрамысловага комплексу, пажадала і надалей трымаць планку і не здаваць занятых пазіцый.

Вольга БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *