Тэмы працаўладкавання і камунальнай гаспадаркі ў сваіх зваротах закраналі грамадзяне, якія звярталіся да абраннікаў народа пад час кастрычніцкага Дня дэпутата. Удзел у ім прыняла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь С.У. Чэкан.
Пад час асабістага прыёму грамадзян да старшыні раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар звярнуліся жыхары горада па пытанню працаўладкавання. Акрамя прапанаваных вакансій, пералік якіх кожны можа атрымаць у цэнтры занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, звярнуўшымся растлумачаны і іншыя шляхі самазанятасці. У прыватнасці, аб атрыманні субсідыі пад адкрыццё ўласнай справы, заняцці рамеснай дзейнасцю, магчымасці вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі.
Таксама паступіў зварот аб выдзяленні пашы ў н.п. Храпкаў. Зварот гэты паўторны. І калі раней яго адпаведныя службы не выканалі ў належныя тэрміны, то ў гэты раз дзейнічаць давялося за некалькі гадзін. Пакуль нумар рыхтаваўся да друку, прыйшла інфармацыя, што выдзелены ўчастак задыскаваны і засеяны.Выезд інфармацыйна-прапагандысцкай групы райсавета дэпутатаў адбыўся ў працоўны калектыў райспажыўтаварыства. Г.В. Бондар расказала работнікам аб сацыяльна-эканамічных паказчыках раёна, фарміраванні бюджэту, яго даходных і расходных частках, прадпрыемствах і арганізацыях раёна. Выступленне суправаджалася слайдамі, якія дэманстравалі найбольшыя дасягненні.Аб здароўі жанчын, рабоце школ будучых маці і медабслугоўванні праінфарміравала загадчык паліклінікай цэнтральнай раённай бальніцы М.І. Яваш.
Інфармацыю аб крымінагеннай сітуацыі ў раёне давёў старшы ўчастковы інспектар РАУС А.В. Ходас. Інспектар РАНС Р.І. Бурцэў нагадаў аб пажарнай бяспецы і заклікаў бацькоў як мага больш увагі надаваць дзецям і не пакідаць іх без нагляду ні дома, ні на вуліцы. Аб пенсійным забеспячэнні праінфарміраваў начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама С.М. Кушнер.Сярод пытанняў, паступіўшых ад работнікаў райспажыўтаварыства, большасць датычыла камунальнай гаспадаркі. Скардзіліся на адсутнасць гарачай вады па адрасу вул. Юбілейная, 2.
Як патлумачыў дырэктар КЖУП «Хойніцкі камунальнік» С.У. Несцярэнка, праблема вырашыцца толькі пры рамонце цеплаабменніка, і ў планах такое мерапрыемства ёсць. У дрэнным стане двор па вул. Савецкай, 87 – машыны прыватных магазінаў, што побач, раз’едзілі яго, выкідваецца смецце туды. Пытанне будзе вырашацца разам з уласнікамі гэтых гандлёвых кропак. Цікавіліся, куды вывазіць будаўнічае смецце. С.У. Несцярэнка растлумачыў, што прапрацоўваецца пытанне аб дадатковым графіку для вывазу буйнагабарытнага і будаўнічага смецця, якое не забірае звычайны смеццевоз.
Аб гэтым праінфарміруем грамадзян дадаткова. Было вырашана пад час сустрэчы прагрэйдзіраваць і падсыпаць вул. Камарова, аднавіць асвятленне ўваходных груп па вул. Лермантава, 2.
Вольга БЕЛАШ.