На прыём да старшыні

Дэпутаты за работай Законнасць і парадак

На гэтым тыдні старшыня райсавета дэпутатаў Г.В. Бондар сумесна з дэпутатамі і службамі жыццезабеспячэння правяла асабісты прыём грамадзян. Кола ўзнятых праблем значнае. Так, былі звароты наконт працаўладкавання і непрацягнення кантракту.

Удзел у вырашэнні гэтых пытанняў прыняў начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама С.М. Кушнер. Аднаму са звярнуўшыхся пасадзейнічана з працаўладкаваннем у дзяржаўным прафесійным ліцэі, і зарэкамендаваць сябе на новай рабоце патрэбна толькі са станоўчага боку. Другі зварот узяты на кантроль.

Таксама звярнуўшымся растлумачана наконт атрымання субсідый для адкрыцця прыватнай справы ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка. Сумы выдзяляюць на гэта неблагія, таму ёсць сэнс абдумаць прапанову.Жыхары н.п. Глінішча скардзіліся на парывы водаправода. Камунальная служба праінфармавана аб неабходнасці аператыўнага вырашэння пытання і якасным правядзенні работ.Адразу з трыма пытаннямі звярнулася ўпаўнаважаная горада, і дбала яна не аб уласных пажаданнях, а аб праблемах, з якімі сутыкаюцца жыхары яе ўчастка. У прыватнасці, неабходны рамонт дарожнага пакрыцця ад чыгуначнага вакзала да вул. Чапаева і абкоска тэрыторыі побач з дарожкай, рамонт даху і ганка дома № 20 па вул. Мікалаева.

На выкананне гэтых зваротаў камунальнай службе дадзены вызначаны тэрмін.

Вольга БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *