За вопытам у Паселіцкі сельвыканкам

Дэпутаты за работай Экономика

На базе Паселіцкага сельвыканкама прайшоў выязны практычны семінар пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар для старшыняў, упраўляючых справамі, галоўных бухгалтараў сельскіх выканаўчых камітэтаў, участковых інспектараў РАУС.

Адкрываючы семінар па тэме «Асноўныя напрамкі дзейнасці работы сельскіх Саветаў дэпутатаў, сельскіх выканаўчых камітэтаў першаснага тэрытарыяльнага ўзроўню Хойніцкага раёна», Г.В. Бондар заклікала прысутных актыўней удзельнічаць у абмеркаванні пытанняў і быць не назіральнікамі, а ўдзельнікамі. Таму што ўсе тэмы, якія планавалася ўзняць, нэпасрэдна датычаць работы сельвыканкамаў. А пераймаць добры вопыт работы не сорамна.

Удзельнікі семінара азнаёміліся з практыкай работы Паселіцкага сельвыканкама і сельсавета дэпутатаў, вядзеннем дакументацыі, рабоце з грамадзянамі па рэалізацыі Закона «Аб пахаванні і пахавальнай справе», абавязанымі асобамі, узаемадзеяннем са службамі жыццезабеспячэння і інш.

Прысутныя сталі ўдзельнікамі адкрытай планёрнай нарады.Перад сабраўшыміся выступілі загадчык натарыяльнай канторы Хойніцкага раёна В.А. Краўчанка, в.а. начальніка аддзела ЗАГС райвыканкама А.С. Ціханенка, начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС А.В. Лобан.Аб будучай выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь праінфармавала начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Л.У. Толмач.

Вольга БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *