З пажаданнямі на добрую працу

Дэпутаты за работай Экономика

На базе Судкоўскага сельвыканкама прайшла сустрэча старшыні раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар і дэпутатаў райсавета з маладымі спецыялістамі, якія працуюць на тэрыторыі сельсавета, прадстаўнікамі Судкоўскай школы і сельгаспрадпрыемства «Судкова». Каб размова прайшла ва ўтульнай абстаноўцы, работнікі Судкоўскага сельвыканкама арганізавалі гасцям «салодкі стол». За кубачкам кавы і праблемамі дзяліцца прасцей.

Пачалі з галоўнага пытання – жыллёвага. Маладыя спецыялісты расказвалі, як уладкаваліся, ці сталі на чаргу тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Галіна Віктараўна цікавілася, як сустрэлі маладых работнікаў, як прайшоў першы рабочы дзень і з якім настроем яны прыступілі да работы.

Абмяркоўвалі пытанні выплаты так званых «пад’ёмных», атрымання льготных крэдытаў для маладых спецыялістаў, заключэння 5-гадовых кантрактаў і многае іншае. Старшыня райсавета нацэліла маладых спецыялістаў на прадуктыўную, стваральную работу, каб быў не толькі вынік намаганняў, але і добрыя словы за плённую працу.

Вольга БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *