Варта навучыцца адстойваць свае правы

Добраўпарадкаванне Дэпутаты за работай Жыллё маё Законнасць і парадак Экономика

У ходзе ліпеньскага Дня дэпутата старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар правяла прыём грамадзян па асабістых пытаннях сумесна з дэпутатамі райсавета.Кожная з праблем, з якімі звярталіся на гэтым тыдні грамадзяне, належала дэталёваму разбору з боку дэпутатаў і адказных асоб. Сітуацый гэтых  было б менш, дастаткова грамадзянам пры ўзнікненні праблемы быць крыху больш прынцыповымі ў адстойванні свайго права на працу ці нават здароўе.

Хайнічанін, малады бацька траіх дзяцей, атрымаў траўму на вытворчасці. Яму назначылі лячэнне, выпісалі неабходныя лекі, але іх кошт шматдзетная сям’я, якая пражывае да таго ж у арэндаванай кватэры, дазволіць сабе не  можа. Дастаткова было паведаміць пра цяжкае фінансавае становішча свайму доктару – адпаведныя службы знайшлі б выдаткі на правядзенне бясплатнага лячэння. Пасля абмеркавання так і будзе, але ж магло атрымацца і раней, праяві грамадзянін большую актыўнасць.З паўторным зваротам прыйшла жыхарка вул. Тургенева, 3. У студзені пытанні, якія датычылі праблем гэтага дома (на даху адсутнічае парапет, ападкі заліваюць знешнюю сцяну, сцены прамярзаюць), камунальная служба абавязвалася вырашыць да чэрвеня сёлета. Ужо ліпень, а праблемы не вырашаюцца.

Да існуючага спіса дадалася яшчэ адна нязручнасць: у пад’ездзе дома моцным ветрам выбіла шкло. Усе названыя праблемы дырэктар КЖУП «Хойніцкі камунальнік» С.У. Несцярэнка паабяцаў вырашыць да сярэдзіны жніўня.Па пытанні працаўладкавання ў райсавет звярнуўся жыхар агр. Храпкаў. Пасля звальнення з КСУП «Судкова» маладому работніку цяжка знайсці новае месца працы. Юнаку параілі запытаць пра вакансію ў бліжэйшай гаспадарцы – КСУП «Аравічы».  

Г.В. Бондар падкрэсліла, што пачынаючаму работніку варта і самому паклапаціцца пра сваю рэпутацыю: даказаць працавітасцю, на што ён здольны. Ды і на ўласным прысядзібным участку прыкласці намаганні трэба – каб зямля дарэмна не прастойвала. Навошта тады свой агарод? Толькі апрацоўвай, а там і сябе пракорміш, і на продаж застанецца. З існуючым запытам гараджан на свежыя прадукты вяскоўцы без рубля не застануцца – толькі працаваць трэба, а не гультайнічаць.На кожным прадпрыемстве ёсць людзі, якія прысвяцілі працы без перабольшанняў цэлае жыццё.

Таму людзі паважанага ўзросту не без прычыны з крыўдай у голасе гавораць пра былы калектыў і адносіны маладзі. А ім як нікому патрэбна элементарная ўвага – тое меншае, што мы можам сёння ім даць. Сярод іх нямала тых, хто пакінуў свой значны след у станаўленні прадпрыемстваў, меў станоўчы ўплыў на развіццё пэўнай вытворчай галіны. Нам усім, у тым ліку дэпутатам райсавета і кіраўнікам раённых арганізацый, варта праяўляць больш увагі да людзей, якія зараз знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Яны – узор для выхавання маладога пакалення і бясцэнны носьбіт мудрасці і вопыту, што ў сплаве з маладой энергіяй патрэбна для паспяховага руху наперад па ўсіх напрамках. З такім пажаданнем звярнуўся на прыём адзін з пажылых грамадзян.Таксама ўздымаліся пытанні выдзялення жылля для шматдзетных сем’яў, прадастаўлення ім неабходнай інфармацыйнай дапамогі ў галінах заканадаўства і банкаўскага крэдытавання.  

У час прыёма грамадзян у Судкоўскім сельвыканкаме гэта пытанне таксама было актуальным – да дэпутатаў звярнулася шматдзетная маці, якая выхоўвае семярых дзяцей і мае патрэбу ў будоўлі жылля. Тым больш у суседскай частцы дома, дзе пражывае адзіная ў раёне шматдзетная сям’я з такой колькасцю дзяцей, неабходна адрамантаваць дах, а напярэдадні перасяліць сям’ю ў бяспечнае жыллё. На гэта КСУП «Судкова», на балансе якой знаходзіцца дом, вызначылі тэрмін да 2 жніўня.

З дэпутатамі сельвыканкама Г.В. Бондар абмеркавала пытанні летняй занятасці мясцовай моладзі, у тым ліку школьнікаў. Аб прынятых мерах па зваротам грамадзян будзе паведамлена праз раённую газету.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *