Таленты хайнічан – роднай Беларусі

Образование

З 19 па 21 верасня праходзіла XVI Рэспубліканскае свята мастацтваў «У будучае – з надзеяй» у рамках праекта «Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця». Удзел у ім прынялі юныя выканаўцы з Гомельскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей, найбольш пацярпеўшых ад катастрофы на ЧАЭС. Наш раён прадстаўляла дэлегацыя пад кіраўніцтвам выкладчыка дзіцячай школы мастацтваў А.Р. Сушко, у якую ўвайшлі выхаванцы школы Андрэй Сцешыц, Ксенія Майер, Наталля Бельская, Вікторыя Чуйко і ўдзельнікі ансамбля «Светлячок» ГЦКіС «Меліяратар» Алег Мядзведзеў, Вікторыя Барадуліна, Анастасія Лабачова, Вераніка Махнавец, Марыя Дашкевіч, Аляксей Пюро.



Пасля адкрыцця фестывалю кожны раён пасадзіў па дрэву на Алеі дружбы ў пасёлку Вішнёўка Мінскага раёна, пачатак якой паклалі яшчэ ў 2004 годзе. Першымі там з’явіліся дрэвы, пасаджаныя юнай спявачкай Ксеніяй Сітнік, салістам групы «Песняры» Анатолем Кашэпаравым, удзельнікам групы «3+2» Егіазарам Фарашчанам, кампазітарам Ігарам Лучанком.



Праслухоўванне юных спевакоў адбывалася на трох пляцоўках, пасля чаго былі адабраны прадстаўнікі для ўдзелу ў фінальнай частцы конкурсу, які праходзіў на галоўнай сцэне Палаца чыгуначнікаў г. Мінска.
Адкрываў праграму фестывалю ансамбль «Светлячок» ГЦКіС «Меліяратар» песняй «Новый день настал». Песню «Галки» выканаў перад гледачамі аўтар гэтых радкоў А. Сцешыц.



На закрыцці  фестывалю ў аздараўленчым цэнтры «Ждановічы» спявалі і ўсе астатнія выканаўцы, якія не выступалі ў Палацы чыгуначнікаў. Гледачы не шкадавалі апладысментаў таленавітым юным спевакам, прымалі ўсе музычныя нумары з цеплынёй.
Увогуле, паездка ў гэтым годзе атрымалася вельмі змястоўнай. Акрамя ўдзелу ў такім значным фестывалі наша дэлегацыя наведала Палац Рэспублікі, сталічны заапарк, паўдзельнічала ў запісу  праграмы «Адкрытая пляцоўка» на Беларускім радыё разам з салістам групы «NOVA»  С. Мацеюком і кіраўніком праекта «У будучыню – з надзеяй» К.І. Копелевай. Давялося выступаць на адной пляцоўцы з папулярнымі беларускімі выканаўцамі Валянцінай Альшанскай, нашым земляком Яўгенам Хаменка, Анастасіяй Купрыянцавай, Сяргеем Мацеюком. 



Акрамя станоўчых эмоцый, цікавых сустрэч і прыемных уражанняў на памяць атрымалі 4-ты выпуск музыкальнага дыска «Наш талант и любовь – родной Беларуси». Такія ж дыскі ў падарунак ад арганізатараў мерапрыемства прывезлі раённаму камітэту БРСМ і аддзелу культуры райвыканкама.


 


А. СЦЕШЫЦ, вучань 11 «Б» класа СШ №3.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *