З выездам на вытворчасць

Дэпутаты за работай Законнасць і парадак Экономика

Адбылося пасяджэнне пастаяннай мандатнай, па прававых пытаннях, пытаннях мясцовага кіравання і самакіравання камісіі раённага Савета дэпутатаў.

Разгледжана было пытанне «Аб прымаемых мерах ПВУ ААТ „Мілкавіта“, ДЛГУ „Хойніцкі лясгас“ па выкананні Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. №1 „Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны“. У час падрыхтоўкі да пасяджэння депутаты пастаяннай камісіі вывучалі, як абстаяць справы з аховай працы на гэтых двух прадпрыемствах, азнаёміліся з неабходнай дакументацыяй, нарматыўнымі актамі, непасрэдна вывучылі нормы аховы працы амаль на кожным працоўным месцы.

Начальнік ПВУ ААТ „Мілкавіта“ А.П. Дрэвіла, інжынер па якасці А.А. Вяргейчык, інжынер па ахове працы А.П. Дрозд правялі па прадпрыемству, рассказалі, як ажыццяўляецца кантроль за станам аховы працы. У прыватнасці, на вытворчым ўчастку з 2009 года распрацавана і дзейнічае сістэма кіравання аховай працы, стваральнікам якой і стаў як раз інжынер па ахове працы А.П. Дрозд. Гэтая сістэма прадугледжвае ўстанаўленне вытворчых рызык на кожным працоўным месцы. Разглядвае іх камісія, якая зацверджана кіраўніком. Задача гэтай сістэмы – звярнуць увагу кожнага работніка на існуючыя рызыкі, каб ён пры рабоце мог іх пазбягаць. 

Таксама ўкаранілася і прыносіць пэўныя вынікі сістэма папярэджвання, калі правапарушальнікам патрабаванняў аховы працы выпісваюцца талоны. За першае парушэнне работнік лішаецца 50 % прэміі, другое – 100%, трэцяе – прэміальнай аплаты на 12 месяцаў. Такі падыход стымулюе работнікаў адносіцца з адказнасцю да пытанняў аховы працы. Пры праверцы ведаў па ахове працы не дапускаецца фармалізму, таму што ад дакладнага ведання гэтых момантаў залежыць здароўе і жыццё чалавека. Затым вывучаць выкананне патрабаванняў Дырэктывы №1 працягнулі на дрэваапрацоўчым цаху.

Дырэктар ДЛГУ “Хойніцкі лясгас” У.В. Грыцкоў, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Г.М. Рабінкіна азнаёмілі таксама з аб’ёмамі вытворчасці, заработнай платай. Таксама дэпутаты аглядзелі новы адміністрацыйны будынак лясгаса, які будзе здадзены ў эксплуатацыю ў верасні.Патрабаванні Дырэктывы №1 – гэта не толькі нормы аховы працы.

На гэтым і завастрыла ўвагу старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар пры падвядзенні вынікаў пасяджэння. Дырэктыва №1 – гэта і інфармацыйна-растлумачальная работа ў працоўных калектывах, і работа з абавязанымі грамадзянамі, дзецьмі работнікаў прадпрыемстваў, і меры маральнага і матэрыяльнага стымуліравання адказным работнікам. Мэта кожнага пасяджэння пастаяннай камісіі — не толькі ацаніць станоўчыя моманты работы, але і акрэсліць недахопы і недапрацоўкі ў дадзеным кірунку і знайсці шляхі іх ліквідацыі.

Будзе выдатна, калі на гэтых двух прадпрыемствах выкананне патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. №1 „Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны“ будуць выконвацца бездакорна.Кіраўніцтву лясгаса рэкамендавана палепшыць работу з працоўным калектывам, у тым ліку і індывідуальна. З улікам заўваг і прапаноў, якія паступілі ў ходзе абмеркавання, было прынята адпаведнае рашэнне.

Вольга БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *