Дэпутат С. Кундас: «Наладзіць зваротную сувязь з жыхарамі»

Дэпутаты за работай

Трэцяе скліканне з’яўляюся дэпутатам Судкоўскага сельскага Савета дэпутатаў. Два склікання была дэпутатам па Небытаўскай выбарчай акрузе, зараз – па Казялужскай.

Прыярытэтам у дэпутацкай дзейнасці для мяне з’яўляюцца актыўны ўдзел у прыняцці і рэалізацыі рашэнняў сельскага Савета дэпутатаў, па ўмацаванні і развіцці Судкоўскага сельсавета, работа з насельніцтвам па добраўпарадкаванню, рашэнне сацыяльна-бытавых пытанняў выбаршчыкаў.
Як паказала практыка, найбольш эфектыўнымі атрымліваюцца сустрэчы з выбаршчыкамі падчас сельскіх сходаў, выездаў на працоўныя месцы, у тым ліку МТФ. 
У асноўным, грамадзяне звярталіся з пытаннямі жыллёва-камунальнай гаспадаркі і бытавымі: адсутнасць вады, дрэнны стан дарог, асвятленне вуліц, добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый. Для іх вырашэння звярталася ў КЖУП «Хойніцкі камунальнік», Судкоўскі сельвыканкам, КСУП «Судкова». 
Вялікую ўвагу ўдзяляю пажылым людзям, ветэранам, падтрымліваю дэпутацкую ініцыятыву «Добрая справа дэпутата». Уважліва адношуся да пытанняў мацярынства, бяспечнага пражывання дзяцей у неспрыяльных сем’ях. 
Не забываю аб рабоце з моладдзю, бо гэта стратэгічны рэзерв, які хутка возьме адказнасць за будучыню нашай краіны. Значная ўвага надаецца таксама далучэнню жыхароў, у асаблівасці моладзі, да вядзення здаровага ладу жыцця.
Разумею, што галоўнае ў рабоце дэпутата – наладзіць зваротную сувязь з жыхарамі, каб ведаць, чым жывуць людзі ў тваёй акрузе. 
Нагадваю, што па любых пытаннях заканадаўства і жыццезабеспячэння выбаршчыкі могуць звяртацца па тэл.: 4-93-83, 8 (029) 370-53-58.

С. КУНДАС, 
дэпутат сельскага Савета дэпутатаў 
па Казялужскай выбарчай акрузе № 1.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *