У Хойніках прайшоў канцэрт, прысвечаны 80-годдзю Гомельшчыны

Культура Рэха падзеі

“Табе, Гомельшчына, прысвячаем мы мары и песні свае” — пад гэтай яркай назвай у Цэнтры культуры г. Хойнікі прайшоў святочны канцэрт у гонар слаўнага юбілея, 80-годдзя Гомельскай вобласці. 

Цёпла павіншавалі хайнічан і гасцей горада са знамянальнай датай артысты самога Цэнтра культуры, а таксама настаўнікі і вучні Хойніцкай дзіцячай школы мастацтваў. Кожны сцэнічны нумар падабраны з вялікай павагай да нашых беларускіх каранёў, гучалі любімыя песні і прысутных радавалі запальваючымі танцамі. 

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *