У канцы 2017 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка падпісаў Указ аб прысваенні работнікам лясной галіны медалі “За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый”. Усяго у спісе ўзнагароджаных гэтай высокай урадавай адзнакай – 31 асоба. Сярод іх і наш зямляк – начальнік лесапункта ДЛГУ “Хойніцкі лясгас” А.А. Дзямідзенка.
Летась Андрэй Аляксандравіч разам з камандай вопытных калег быў задзейнічаны ў ліквідацыі наступстваў неспрыяльных умоў надвор’я ў лясным фондзе краіны. У прыватнасці, нашы землякі дапамагалі лесаводам Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці змагацца з вынікамі буралому.
– На ветравальна-бураломных лесасеках у Червеньскім раёне мы працавалі з ліпеня 2016 па сакавік 2017. Больш за сорак нашых лесаводаў шчыравалі без змен, таму лічу ўзнагароду вынікам агульнай працы – маёй і маіх работнікаў. Прыемна, што нашу працу дастойна ацанілі на такім высокім узроўні.
Алеся ЯЧЫЧЭНКА. Фота аўтара.