Адбылося пасяджэнне Савету раённай агранізацыі РГА «Белая Русь»

Белая Русь

Адбыўся III З’езд РГА “Белая Русь”. Удзел у форуме, які сабраў звыш 400 дэлегатаў, прыняла старшыня Хойніцкай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання Л.Ф. Кулакоўская.

Па выніках з’езду праведзена пасяджэнне Савету раённай арганізацыі. Людміла Фёдараўна праінфарміравала ўдзельнікаў пасяджэння аб асноўных момантах форуму ў Мінску, прынятых на ім рашэннях, новы статут і праграму развіцця і работы грамадскага аб’яднання на бліжэйшыя гады.

Таксама члены Савета і Прэзідыума абмяркавалі план работы раённай арганізацыі на 2018 год, намецілі асноўныя акцыі і палітычныя падзеі, удзел у якім абавязкова прымуць члены “Белай Русі”.

Пры гэтым зараз асноўная ўвага надаецца ўдзелу членаў раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання ў выбарах у мясцовыя саветы дэтутатаў (у якасці назіральнікаў, членаў выбарчых і ўчастковых камісій, кандыдатаў у дэпутаты).

Між тым дзейнасць раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, як і раней, будзе заснавана на прынцыпах  законнасці, дэмакратызму, павагі да беларускіх традыцый, патрыятызму. Засноўваючы работу на тым, што напрацавана за апошнія гады, патрэбна непахісна ісці ўперад, дабіваючыся новых перамог.

Вольга БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *