Ад душы і для душы

Образование

У мінулую суботу ў нашым горадзе пабываў вядомы ў краіне выканаўца – саксафаніст Уладзімір Якубовіч, майстэрству якога апладзіравалі слухачы ў Расіі, Польшчы, Германіі. Яго сустрэча з хойніцкімі аматарамі музыкі прайшла ў канцэртнай зале дзіцячай школы мастацтваў, а арганізатарам стала царква “Благодать” і яе пастар Р.І. Галяк.

Справа ў тым, што сам артыст з’яўляецца глыбока веруючым чалавекам і актыўна прапагандуе адмову ад наркотыкаў, алкаголю і тытуню, іншых асацыяльных з’яў. Яго сям’я – унікальная ў нашай краіне.  Жонка ўзначальвае грамадскую арганізацыю “Маці супраць наркотыкаў”, два сыны і дачка – дыпламанты і лаўрэаты самадзейных і аматарскіх конкурсаў і фестываляў, а ўся сям’я разам неаднаразова выходзіла пераможцам конкурсу “Тата, мама, я – спартыўная сям’я”.

У той дзень у зале гучала цудоўная і ўзнёслая музыка, якую сам артыст ахарактарызаваў як музыку ад душы і для душы. У.І. Якубовіч працуе выкладчыкам па класу саксафона ў дзіцячай школе мастацтваў г. Горкі Магілёўскай вобласці і таму асобныя нумары праграмы былі прысвечаны яго калегам – выкладчыкам музыкі і ўсім педагогам агульнаадукацыйных школ.

Музыкант таксама пабываў у рэабілітацыйным цэнтры царквы “Благодать” у в. Стралічава, дзе выступіў з канцэртнай праграмай і ўручыў цэнтру дыплом арганізацыі “Маці супраць наркотыкаў”. 


Віктар НАЗАРАНКА.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *