Шмат пытанняў да медыцыны

Дэпутаты за работай

На гэтым тыдні старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар разам з дэпутатамі райсавета і кандыдатамі ў дэпутаты ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 28 склікання сустракаліся з працоўнымі калектывамі фабрыкі мастацкіх вырабаў і КСУП «Аравічы», правялі прыём грамадзян у Храпкаве.
Візіт да работніц фабрыкі запланаваны: у мінулым годзе дэпутаты наведвалі калектыў, цікавіліся справамі, запісвалі праблемы. Зараз прыехалі даведацца, ці ёсць нараканні па выкананню іх зваротаў, ці не з’явіліся новыя. Як аказалася, з’явіліся і ўсё больш «да медыцыны». І на прыём да ўрача-афтальмолага трапіць цяжка, і да тэрапеўта часам талонаў няма, хаця звяртаўся чалавек з тэмпературай. І платныя працэдуры 8-месячнаму дзіцяці назначаны. Усе пытанні па ЦРБ узяты на кантроль.
На ДМБ у Храпкаве пагутарылі з работнікамі сельгаспрадпрыемства, запісалі зварот (па працаўладкаванню мужа), растлумачылі дробязі заканадаўства, што датычаць рамеснай дзейнасці. Дарэчы пра працаўладкаванне: грамадзянін на прыём так і не прыйшоў.
На прыём да дэпутатаў у Храпкаўскі клуб-бібліятэку звярталіся з просьбай аб дапамозе па спілоўванню аварыйнага дрэва, скардзіліся на недастаткова аператыўную ачыстку прыпынкаў грамадскага транспарту ад снегу (каб дзецям не чакаць аўтобуса ў гурбе снегу).

Вольга Белаш.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *