Дырэктар ДЛГУ «Хойніцкі лясгас» Уладзімір Васільевіч Грыцкоў: «Закупілі тэхніку – аўтамабілі і прыстасаванні для палявання»

Экономика

На гэтым тыдні лесагаспадарчая ўстанова сустракала аўтамабільнае папаўненне – у аўтапарк лясгаса на замену старых мадэляў ЗІЛ і ГАЗ набылі 7 «уазікаў». Для рубак догляду за лесам таксама выпісалі комплекс машын – харвестар і фарвардэр. Яны, да слова, хутка ўвайшлі ў эксплуатацыю – зараз працуюць на дзялянцы ў Новабарсукскім лясніцтве.
Акрамя таго, у арсенал лясгаса дадаўся цеплавізіённы прыцэл коштам больш за 6,5 тысячы рублёў. Хойніцкі лясгас – адзін з некалькіх лесапаляўнічых гаспадарак у вобласці, дзе маецца такое аснашчэнне.
Як патлумачыў Уладзімір Васільевіч, цеплавізары карысныя для палявання на ваўка, дэпапуляцыі дзіка, а таксама аховы ляснога фонду і паляўнічых угоддзяў. У адрозненне ад прыбора начнога бачання, які таксама маецца ў лясгасе, цеплавізіённы прыцэл дакладна вызначае чалавека ці жывёлу на вялікай адлегласці. На яго работу не ўплываюць нават умовы надвор’я – туман ці снегапад. Хутка навінку змогуць ацаніць аматары палявання, для якіх у лясгасе ёсць шэраг прапаноў для гэтага віду адпачынку.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *