Зайздроснае пастаянства

Спорт

 У адным з прызнаных цэнтраў беларускай цяжкай атлетыкі – Бабруйску – прайшло першынство краіны сярод юнакоў 1997 года нараджэння. На гэтых стартах у горадзе над Беразіной удала выступіў выхаванец трэнера хойніцкай СДЮШАР А.Л. Шпаруна Павел Шышкін. Юны хайнічанін паказаў лепшыя вынікі ў штуршку і рыўку, а значыць, стаў бясспрэчным пераможцам па суме дваябор’я ў вагавой катэгорыі да 42 кілаграмаў. Паказальна, што і ў мінулым годзе Павел таксама святкаваў перамогу на гэтым жа памосце і на гэтых спаборніцтвах – пастаянства, якому можна па-добраму пазайздросціць.



Не менш удала выступілі на спаборніцтвах такога ж высокага ўзроўню і іншыя выхаванцы Андрэя Шпаруна і яго калег В.В. Саракалетава, А.А. Навіцкага і М.В. Глушакова. На першынстве краіны сярод юнакоў і дзяўчат 1996 года нараджэння, якое прайшло ў Лельчыцах, у актыве хайнічан шэсць першых месц, тры другіх і адно трэцяе. Пераможцамі па сваіх вагавых катэгорыях сталі Генадзій Дзекавец, Іван Прахарэнка, Сяргей Рэвяка, Марына Валяватая, Юлія Лук’янава і Вольга Нікіценка. Другія месцы занялі Яўгеній Каленчанка, яго цёзка Яўгеній Губанькоў і родная сястра бабруйскага лаўрэата – Вікторыя Шышкіна.
На трэцюю прыступку п’едэстала гонару ўзняўся Антон Шэймовіч.



Пераможныя традыцыі хойніцкай цяжкаатлетычнай школы знайшлі сваё пацвярджэнне і на адкрытым юнацкім першынстве Гомельскага раёна. На гэтых спаборніцтвах першынствавалі Максім Дырдоль, Кірыл Ціток і Уладзіслаў Дубінскі. З дыпломамі другой ступені дамоў вярнуліся Улляна Махнач і Арцём Драбышэўскі, трэцяй – Кірыл Нясмачны. Чацвёртую суму балаў па выніках дваябор’я паказаў яшчэ адзін хайнічанін – Ягор Касабуцкі.


 


У. БОРДАК, дырэктар СДЮШАР г. Хойнікі.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *