Кожны дзень, і па выхадных уключна, пакуль зямлю не ўслаў тоўстай коўдрай снег, вядуцца намечаныя на лістапад работы па навядзенню парадку ў раёне. Убіраецца апалая лістота, зараснікі кустоўя, старых дрэў, несанкцыяніраваныя смеццязвалкі, аднаўляюцца паваленыя агароджы.
Намеціліся зрухі ў лепшы бок па навядзенню парадку на тэрыторыі Дварышчанскага ФАПа.
Не прыцягваюцца да выканання работ па добраўпарадкаванню качагары ў арганізацыях. А каму ж, як не здаровым мужчынам, памахаць сякеркай на свежым паветры, вырубіць непатрэбныя зараснікі?
Не ўсё зроблена за агароджай Палескага вытворчага ўчастка, на тэрыторыях рэстарана «Палессе», рынку «Юбілейны», магазіна «Верасень» райпо ў в. Казялужжа, каля павільёнаў прыватных прадпрымальнікаў па вул. Савецкай горада.
Адзначалася, калі будынак невыкарыстоўваемы, яго ўласнік павінен або падтры-мліваць у належным выглядзе, або зносіць, каб не было адчування закінутасці, непатрэбнасці. Для прыняцця мер па невыкарыстоўваемых збудаваннях Белдзяржстрахам, будзе накіравана пісьмо ў вышэйстаячую арганізацыю. Асобна разглядалася пытанне аб няўдзеле ў суботніках работнікаў Хойніцкага ўчастка «Энергазбыту», а таксама прывядзення ў належны санітарны стан тэрыторыі па вул. Камсамольскай, выдзеленай гэтай арганізацыі пад будаўніцтва новага адміністрацыйнага будынка.
У мэтах ліквідацыі спрыяльных умоў для выкідвання смецця ў цэнтры горада старшыня каардынацыйнага савета Г.В. Бондар падтрымала прапанову аб зняцці жалезабетоннай агароджы каля кафэ «Сузор’е», выраўноўвання пляцоўкі і падвозкі грунту для засявання яе вясной газоннай травой.
Добраўпарадкаванне мы павінны рабіць усім мірам – разам. Тады будзе станоўчы вынік. Нездарма людзі, якія прымаюць у ім удзел, кажуць, што цяпер і акурак нават неяк няёмка кінуць пад ногі, шкада ж пладоў сваёй працы.
Пры наданні эстэтычнага выгляду тэрыторыям прадпрыемстваў, арганізацый, якія мяжуюць з прыватнымі дамамі, неабходна абдумваць сумесна фізічным асобам і прыватнікам, як не толькі зрабіць чыста, але і прыгожа. Праявіць фантазію пры стварэнні малых архітэктурных форм.
Прадастаўленыя пасля правядзення рэйдаў фотаздымкі акрэслілі новыя адрасы нечы-стот, ганебнае бескультур’е, беспарадкі. Так, у аб’ектыў трапілі домаўладанні па вул. Юбілейнай в. Паселічы, вул. 1 Мая, Зялёнай в. Лісцвін, у Хойніках – тэрыторыя, прылягаючая да торфабрыкетнага завода, вул. Камарова і Берагавога, дваровая тэрыторыя па вул. Савецкая, 87, Калесніка, 4, кантэйнерная пляцоўка па вул. Жукава, пустэча паміж вул. Жукава і 70 год Кастрычніка.
У ходзе разбіральніцтва па характару смецця ўстаноўлена вінаватая асоба, якая пакінула будаўнічыя адходы па вул. Рэвалюцыйнай горада, таксама прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці вінаваты ў стварэнні несанкцыяніраванай смеццязвалкі ў в. Стралічава.
Ірына ВАСІЛЬЕВА.