Ваша пісьмо


Чаму ўбралі лавачкі?
Я – жыхарка шматкватэрнага дома па вул. Калесніка, 2е. Так здарылася, што з-за перанесенай хваробы апорна-рухальнага апарата стала інвалідам. Мне вельмі цяжка праходзіць вялікую адлегласць. Але ж і замыкацца ў чатырох сценах неяк не хочацца. Выйдзеш на вуліцу,  палюбуешся прыродай, пагаворыш з суседкамі на лавачцы – і становіцца лягчэй на душы. Але так было раней. Па невядомай прычыне лавачкі зніклі. І не толькі на нашай вуліцы. Скардзіліся ў размове на гэта і прыхаджанкі царквы. Людзі шаноўнага ўзросту таксама пазбавіліся адпачынку на лавачках пры паходзе ў храм і вяртаючыся дамоў – іх убралі са сквера, што непадалёку ад царквы.



І маладыя мамы, якія мелі раней магчымасць пагушкаць дзіця ў калясцы, седзячы на лавачцы, пакрыўджаны. І людзі з пакупкамі, якія ідуць з рынку або магазіна, не маюць магчымасці прысесці.



Вазьму на сябе смеласць выказаць агульнае меркаванне – так не павінна быць.



Л. Шкут, жыхарка г. Хойнікі. 



У ПАЛОВУ І РОЎНА
«Паўсюдна паступова ўкараняецца платнае абслугоўванне: хочаш атрымаць нейкую інфармацыю або паслугу хутка, якасна і ў тэрмін – плаці. Пэўна, гэта правільна, таму што не дарма кажуць «Время – деньги».



Аднак, затрачваючы сродкі, чалавек мае права атрымліваць неабходнае належнай якасці. І гэта справядліва. Але ці разумеюць гэты момант тыя, хто па роду службы і прапаноўвае гэтыя самыя платныя паслугі?
Прыклад таму – інфармацыйная служба аўтастанцыі. Раней гэта быў бясплатны нумар 2-12-18, па якому і прадастаўлялі звесткі аб руху гарадскога і міжгародняга транспарту, кошту білетаў. З 2009 года ўведзены платны нумар 114. Сума за паслугу невялікая – 400 рублёў, за патрэбную інфармацыю не шкада. Але аб элементарным этыкеце пры размове там часта забываюць. У палову і роўна – гэта не адказ аб раскладзе руху гарадскіх аўтобусаў.



Ды і расклад гэты ёсць далёка не на кожным прыпынку грамадскага транспарту. А калі ездзіць даводзіцца часта і ў розны час, то і званіць у платную службу даводзіцца часцей.
Выхад, на мой погляд, ёсць: або змясціць расклады руху гарадскіх пасажырскіх аўтобусаў на ўсіх прыпынках, або навучыць культуры ветлівасці персанал аўтастанцыі.



В. Прохарава, жыхарка г. Хойнікі.



Патрабуе вырашэння
Няцяжка ўявіць сабе, што можа адбыцца, калі аўтамабіль ноччу, на поўнай хуткасці ўскочыць у яму, якую ўжо не першы месяц нядобрымі словамі ўспамінаюць вадзі-целі, што паварочваюць у аграгарадку Стралічава з цэнтральнай вуліцы Савецкай на вул. Гагарына.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *