Падарункі ад «Белай Русі»

Рэха падзеі

Прадстаўнікі  раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» паўдзельнічалі ў раённых мерапрыемствах, прысвечаных да Дня інвалідаў.
Людзі з абмежаванымі магчымасцямі сабраліся ў аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў ТЦСАН, куды прыехалі сакратар раённай арганізацыі «Белая Русь» А.М. Марчанка і старшыня пярвічнай арганізацыі ЦРБ С.І. Собаль. Іх падарунак – кухонны камбайн – як нельга лепш спатрэбіцца для работы кухні адзялення ТЦСАН.



Акцыю-віншаванне, прымеркаваную да Дня інвалідаў, члены «Белай Русі» прадоўжылі днём пазней. Начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Л.Ф.  Кулакоўская і галоўны спецыяліст С.Ц. Добуш папрысутнічалі на святочным ранішніку ў раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і падарылі наборы для малявання.
Дадатковым падарункам сталі прысмакі для салодкага стала, арганізаванага пасля вясёлых і актыўных конкурсаў для дзяцей, якія наведваюць установу.


 


Алеся ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *