Упершыню выхаванцы мастацкага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў пры падтрымцы іх настаўніка, мастачкі Марыны Уладзіміраўны Лагвінец бралі ўдзел у конкурсе «Зімовая казка» Усерасійскага цэнтра дзіцячай творчасці «Свет талентаў» у намінацыі «малюнак». Усе работы хлопчыкі і дзяўчынкі падрыхтавалі і адправілі яшчэ ў студзені. Усяго прадставілі 7 работ ад вучняў 3-4 класаў мастацкага аддзялення.
З гэтай колькасці работ журы высока ацаніла малюнак 10-гадовай мастачкі Дар’і Афанасенка пад назвай «Калядная ноч». У выніку Дар’я атрымала Дыплом І ступені гэтага конкурсу.
Даша выбрала для малюнка гуаш, гэтай тэхнікай дзяўчынка добра валодае. У карціне жыва і ярка перадаецца святочны настрой, дзяўчынка перадала казачную атмасферу свята ўсімі зімовымі адценнямі. Прыемна, што намаганні творчай і такой юнай хайнічанкі годна ацанілі на міжнародным узроўні.
Ганарымся!
Алеся ЯЧЫЧЭНКА.