Распрацаваў гульню і перамог у абласным конкурсе

Образование Тэрыторыя моладзі

Ужо амаль 15 узнагарод заваяваў вучань 9 класа гімназіі г. Хойнікі Ігар Рудзянок (на здымку) на розных конкурсах па інфармацыйных тэхналогіях раённага і абласнога ўзроўняў.

У гэты раз у скарбонку ўзнагарод юнака дабавіўся Дыплом І ступені, атрыманы на абласным конкурсе «Компьютер. Образование. Интернет.» у намінацыі «Электронный образовательный ресурс в дошкольном и начальном образовании». Усяго ў конкурсе прымалі ўдзел прадстаўнікі каля 180 устаноў адукацыі.
Як прызнаўся сам Ігар, такая ўзнагарода была прыемнай нечаканасцю, бо на такі высокі вынік ён не разлічваў. Прынесла яму перамогу ў конкурсе распрацаваная ў мінулым годзе квэст-гульня «Небезопасный день», якую Ігар рыхтаваў разам з настаўніцай па інфарматыцы Ірынай Міхайлаўнай Апанасюк на працягу двух месяцаў.
Сутнасць гульні – навучыць маленькіх дзяцей правілам бяспечных паводзін. Па ходу гульні яны сутыкаюцца з небяспечнымі сітуацыямі, якія могуць здарыцца, вырашаюць, як з імі справіцца (напрыклад, што рабіць калі ўзнікне пажар?). Дзеянні гульні суправаджаюцца музыкай.

Вікторыя Мароз. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *