Упершыню прайшла дабрачынная акцыя «Нашы сэрцы – хворым дзецям», якую арганізавалі работнікі ўстаноў дашкольнай адукацыі раёна.
Казачныя героі вадзілі з гледачамі святочныя карагоды вакол упрыгожаннай елачкі, правялі некалькі вясёлых конкурсаў, а таксама падарылі дзецям навагоднія падарункі: цацкі і наборы для малявання. Парадаваць дзяцей – заўсёды прыемна, тым больш перад Новым годам. Акрамя таго, госці пажадалі дзецям, каб яны хутчэй папраўляліся і ніколі не траплялі ў бальніцу.
Алеся ЯЧЫЧЭНКА.