Выбар за вучнямі

Образование

На базе гімназіі г. Хойнікі адбылося пасяджэнне раённага савета па харчаванню з удзелам кіраўнікоў устаноў адукацыі раёна, повараў школьных сталовых, прадстаўнікоў служб, маючых дачыненне да арганізацыі харчавання школьнікаў.



На базе гімназіі г. Хойнікі адбылося пасяджэнне раённага савета па харчаванню з удзелам кіраўнікоў устаноў адукацыі раёна, повараў школьных сталовых, прадстаўнікоў служб, маючых дачыненне да арганізацыі харчавання школьнікаў.



Прысутныя на мерапрыемстве пабывалі ў сталовай гімназіі, дзе азнаёміліся з арганізацыяй харчавання вучняў па метаду «шведскага стала», а потым на пленарным пасяджэнні дырэктар установы Л.В. Лабада дзялілася вопытам работы ў гэтым напрамку.



«Шведскі стол» – гэта спосаб падачы ежы, пры якім мноства страў выстаўляюцца побач і разбіраюцца па талерках вучнямі. На сённяшні дзень гэта адзін з самых зручных фарматаў абслугоўвання. Прынцып падачы: уся ежа – на віду, і кожны вучань сам вызначае, што хоча пакаштаваць, а што не.



«Шведскі стол» дапамагае абслужыць вялікую колькасць вучняў адначасова, а ў повараў ёсць дастаткова часу, каб згатаваць стравы.  Для таго каб не  было памылак у разліках колькасці і асартыменту страў, у гімназіі выкарыстоўваецца папярэдні заказ страў з меню «шведскага стала», дзе ўключаны больш шырокі асартымент халодных закусак, гарніраў і напіткаў. Галоўнае правіла сервіроўкі: закускі, гарачыя стравы, дэсерты павінны знаходзіцца побач. Бліжэй усяго да ўваходу ў сталовую размяшчаюцца халодныя закускі, за імі – першыя стравы, потым – другія (асобна рыбныя і мясныя), у канцы –дэсерты і напіткі. Гародніна таксама размяшчаецца асобна. Напіткі могуць стаяць у любым парадку, галоўнае, каб яны былі ў адным месцы. На «шведскім стале» халодныя закускі знаходзяцца пры тэмпературы +5Со, гарачыя – звыш 60 градусаў.



Зыходзячы з атрыманых даных аб колькасці вучняў, на складзе плануецца запыт прадуктаў. На кухні повары праводзяць патрэбныя нарыхтоўкі, рыхтуюць праўфабрыкаты, а затым, пасля тэрмічнай апрацоўкі, адпускаюць стравы. У штодзённым меню – тры назвы гародніннай салаты, дзве першыя, тры другія стравы і тры віды напіткаў.
У сталовай вывешваецца меню, дзе ўказаны ўвесь асартымент страў «шведскага стала». Як падкрэсліла Л.В. Лабада, новая форма абслугоўвання задавальняе запыты і вучняў, і іх бацькоў. Акрамя таго, маецца шэраг пераваг у параўнанні з традыцыйнай формай харчавання: ён фарміруе культуру харчавання, развівае навыкі самаабслугоўвання, прадастаўляе дзецям права выбару разнастайнай карыснай ежы.



На пасяджэнні раённага савета па харчаванню вырашана забяспечыць укараненне элементаў харчавання па тыпу «шведскага стала» для навучэнцаў ва ўсіх установах адукацыі раёна.



Клаўдзія МІКАЛАЕВА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *