На працягу года тэрытарыяльны цэнтр праводзіў акцыю па віншаванню юбіляраў-доўгажыхароў. Ні адзін чалавек сталага ўзросту не застаўся без увагі.
Кожны месяц работнікі ТЦСАН выязджалі да іх дадому, адрасавалі цёплыя словы пажаданняў, дарылі памятныя сувеніры. У канцы мінулага года загадчыца і інспектары аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ТЦСАН Н.П. Яськова, З.А. Гардзейчык і Л.Ф. Навіцкая наведалі з гэтай мэтай 90-гадовых юбіляраў Івана Адамавіча Зубка, які пражывае па вул. Малішаўскай г. Хойнікі, і Вольгу Фёдараўну Малянок у вёсцы Дворышча. Бабуля і дзядуля-старажылы выказалі ім удзячнасць за ўвагу і клопат.
Усяго на працягу года ў раёне перасягнулі планку працягласці жыцця ў 90-гадоў – 21 чалавек, 95 гадоў – 5 чалавек, 100 гадоў – адна бабуля. Гэтая віншавальная акцыя будзе мець свой працяг і сёлета.
Ірына Васільева.