У раённым Доме культуры прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.
Яркімі кампазіцыі ў выкананні ўзорнага ансамбля эстраднага танца «Драйв», прыгожыя інструментальныя і песенныя кампазіцыі сучасных беларускіх і расійскіх аўтараў падарылі гледачам артысты мастацкай самадзейнасці раёна. Народны ансамбль «Песні над Палессем» аказаў на ўсіх прыемнае ўражанне знакамітымі песнямі савецкага часу. У кожным нумары адчувалася адзінства дзвюх дзяржаў – квітнеючых, прыгожых Беларусі і Расіі.
Фота Вікторыі Мароз.