Старты шахматыстаў

Спорт

Стала ўжо добрай традыцыяй, што настаўнікі раёна ў час зімовых канікул з мэтай выяўлення мацнейшага рэгулярна праводзяць паміж сабой турніры па шахматах.


У першыя дні 2012 года такі турнір з удзелам 18 «сейбітаў добрага, разумнага і вечнага» прайшоў у гарадской СШ № 3.


Усе прэтэндэнты на званне лепшага шахматыста аддзела адукацыі былі разбіты на тры групы, пасля чаго адбыліся фінальныя паядынкі. У выніку перамогу ў гэтых спаборніцтвах святкаваў настаўнік Казялужскай СШ Васілій Анісенка, другі вынік паказаў ветэран раённага шахматнага руху Аркадзій Місуна, а трэцяе выніковае месца заняў настаўнік Паселіцкай СШ Эдуард Сялецкі.


Усе прызёры першага ў новым годзе раённага шахматнага турніру разам з адпаведнымі дыпломамі аддзела адукацыі райвыканкама атрымалі і грашовыя прэміі: за першае месца – 60 тысяч рублёў, другое – 45 тысяч і трэцяе – 35 тысяч. Дробязь, але прыемна!


Віктар Назаранка.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *