Па правілах паляўнічай гаспадаркі

Законнасць і парадак

У мінулым нумары раённай газеты ў сваім адказе на пытанне жыхара Хвойнай Паляны В.І. Ступакова дырэктар КЖУП «Хойніцкі камунальнік» А.М. Клюкаўкін паведаміў, што па сельскіх населеных пунктах адстрэл бадзячых сабак вядзецца па заяўках сельскіх выканаўчых камітэтаў установай «Гомельская абласная арганізацыйная структура Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яд-нання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў».


Зразумела, што, скарыстаўшыся гэтай інфармацыяй, старшыні мясцовых сельвыканкамаў сталі званіць у раённую арганізацыйную структуру, каб аказалі ім такую паслугу. Але пры гэтым ім трэба ўлічваць адзін момант.


Як удакладніў І.М. Апанасюк, які ўзначальвае раённую арганізацыйную структуру РДГА «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў», згодна з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання адстрэльваць бадзяжных кошак і беспародных сабак паляўнічым дазваляецца. Але трэба ведаць, што такімі лічацца жывёлы, якія знаходзяцца без уладальнікаў у паляўнічых угоддзях далей чым 300 метраў ад населеных пунктаў.


І такая работа праводзіцца ў раёне. Летась былі знішчаны зграі бадзячых сабак у раёне смеццязвалкі в. Куравое, ачысных збудаванняў в. Стралічава, малочнатаварнай фермы «Малішаў».


Ірына Васільева.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *