Пакуль застаецца час

Сельское хозяйство

У   мэтах     прафілактыкі    дарожна-транспарных  здарэнняў і безаварыйнай эксплуатацыі аўтатранспарту на прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі праведзены праверкі суб’ектаў гаспадарання па пытаннях захавання нарматываў, стандартаў і правіл, дзеючых у сферы дарожнай бяспекі.



Па выніках абследаванняў кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый вынесена 12 прадпісанняў па ўхіленню выяўленых недахопаў. За невыкананне прадпісанняў да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты трое пасадавых асоб з сельгаспрадпрыемстваў «Веляцін», «Судкова» і эксбазы «Стралічава».



Яшчэ хацелася б адзначыць, што большая частка аўтапарка сельскагаспадарчых арганізацый эксплуатуецца і дапускаецца да ўдзелу ў дарожным руху без праходжання дзяржаўнага тэхнічнага агляду ва ўстаноўленым парадку.



Так, за 2011 год у КСУП «Веляцін» тэхнічны агляд прайшлі толькі 3 адзінкі аўтатранспарту, у сельгаспрадпрыемствах імя Мележа і «Судкова» – па 2. Тэхагляд у мінулым годзе не праходзіў ніводны аўтамабіль з сельгаспрадпрыемстваў «Аравічы», «Велікаборскі» і агракамбіната «Віць». І толькі з эксбазы «Стралічава» тэхнічны агляд прайшло 12 адзінак аўтатэхнікі, але ўсё адно не ўсе.



Таму можна смела рабіць вывад аб тым, што і людзі, і грузы ў сельгаспрадпрыемствах раёна перавозяцца транспартнымі сродкамі ў тэхнічна няспраўным стане. Дарэчы, у мінулым годзе ў раёне ўзрасла і колькасць інжынерна-тэхнічных работнікаў, прыцягнутых да адміністрацыйнай адказнасці за допуск да ўдзелу ў дарожна-траспартным руху тэхнічна няспраўных транспартных сродкаў – 24 чалавекі, у той час, як у 2010 годзе іх было 13.



Пакуль яшчэ застаецца час да пачатку вясенне-летняга сезона. Таму разам з падрыхтоўкай сельскагаспадарчай тэхнікі інжынерным службам гаспадарак неабходна самую сур’ёзную ўвагу ўдзяліць праходжанню дзяржаўнага тэхнічнага агляду.



А. КАЛЫХАН, галоўны інжынер райсельгасхарчу.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *