Беражлівасць – умова эканамічнай бяспекі

Законнасць і парадак

У Дырэктыве № 3  Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі «Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы» дакладна вызначаны меры па эканоміі і беражліваму выкарыстанню паліўна-энергетычных рэсурсаў ва ўсіх сферах вытворчасці.



Аналіз іх спажывання ў бюджэтнай сферы раёна прывёў на мінулай апаратнай нарадзе ў старшыні райвыканкама начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Ю.У. Новік.
Так, за 2011 год бюджэтнымі арганізацыямі Хойнікшчыны ў выніку прынятых мер па рацыянальнаму выкарыстанню паліўна-энергетычных рэсурсаў было зніжана іх спажыванне ў параўнанні з 2010 годам на агульную суму больш за 1 мільярд рублёў. У тым ліку цеплаэнергія – на суму 924 мільёны рублёў, электраэнергія – на 66, вада – на 32 мільёны рублёў. Разам з тым, нягледзячы на агульныя станоўчыя вынікі, пры параўнальным аналізе не ва ўсіх бюджэтных установах галін адукацыі, аховы здароўя, культуры яны праследжваюцца. Калі браць да ўвагі  студзень 2011 года і студзень 2010 года, то заўважана павелічэнне расходу цеплаэнергіі ў Казялужскай СШ, яслях-садзе № 4, Слабажанскім дзіцячым садзе, амбулаторыях ўрача агульнай практыкі ў населеных пунктах Стралічава, Вялікі Бор, Глінішча. Вырасла спажыванне электраэнергіі ў сярэдніх школах № 2, Глінішчанскай, дзіцячых садах №№ 1, 2, гаражах, належачых аддзелу адукацыі, хірургічным корпусе ЦРБ, Казялужскім сельскім Доме культуры, раённай дзіцячай бібліятэцы, Судкоўскім цэнтры культуры і вольнага часу.



Рост спажывання вады назіраўся ў СШ № 3, гімназіі, сацыяльна-педагагічным цэнтры в. Барысаўшчына. Спажыванне вады ва ўстановах аддзела культуры за 2011 год засталося на ўзроўні 2010 года.



Кіраўніцтву ў галінах адукацыі, аховы здароўя, культуры рэкамендавана ў падведамасных установах арганізаваць падэкадны ўлік выкарыстання электраэнергіі, цеплаэнергіі і вады, праверыць работу іх  лічыльнікаў. Тлумачэнні росту спажывання прымаюцца, але толькі абгрунтаваныя, пад неабходныя патрэбы.


 


Ірына ВАСІЛЬЕВА.    



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *