Вялікага поспеху дабіліся выхаванцы трэнера СДЮШАР А.М. Лук’яненкі на прайшоўшых у канцы мінулага і ў пачатку 2012 года трох абласных першынствах па барацьбе дзюдо, якія праводзіліся ў г. Гомелі: два першыя камандныя месцы і адно другое – дастойны вынік.
Сярод дзяўчат гэтага ўзросту прызёрамі сталі навучэнкі Гомельскага вучылішча алімпійскага рэзерву: Хрысціна Ярац (першае месца), Ксенія Будзько (другое), Аляксандра Шкут і Анастасія Кузьменка (трэцяе месца).
На першынстве з удзелам дзюдаістаў 1996-1997 гадоў нараджэння вышэйадзначаныя спартсменкі пацвердзілі свой клас. Першае месца занялі Х. Ярац, А. Шкут, Л. Козыр (СШ № 1), другое – К. Будзько, трэцяе – А. Кузьменка. Сярод юнакоў другое месца заняў вучань СШ № 3 Іван Баляхін, трэцімі былі Станіслаў Турчанок і Ягор Карась (СШ № 3).
Другое каманднае месца дасталася нашым прадстаўнікам на абласных спаборніцтвах па праграме алімпійскіх дзён моладзі сярод удзельнікаў 1995-1996 гадоў нараджэння. Занялі ўвесь п’едэстал дзяўчаты ў вагавой катэгорыі 52 кг: першынствавала Х. Ярац, другое месца ў К. Будзько, трэцяе заняла А. Кузьменка. Таксама другія месцы ў сваіх вагавых катэгорыях дасталіся А. Шкут і Л. Козыр.
Сярод юнакоў другое месца заняў Станіслаў Турчанок, трэція – Мікіта Чарняк і вучань СШ № 1 Уладзіслаў Балбасаў.
Клаўдзія МІКАЛАЕВА.