Аб’ектам праверкі мабільнай групы райвыканкама па выкананню патрабаванняў Дырэктывы № 1 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыплліны» стаў завод жалезабетонных вырабаў.
Вялізныя плошчы завода калектыў імкнецца падтрымліваць у чысціні і парадку. Улічваючы ўсю складанасць працы, каб не дапусціць няшчасных выпадкаў, цвярозасць работнікаў завода – умова для бяспекі і працаздольнасці кожнага члена калектыву.
А вось наконт бяспекі працы заўвагі былі зроблены. Так, неабходна аформіць паміж заводам і субпадраднай арганізацыяй акт-допуск да работы на выкананне будаўніча-мантажных работ у цэху, аформіць нарады-допускі на правядзенне работ з павышанай небяспекай, а таксама атрымаць пасведчанне на работу маставога крана ў цэху ЖБВ. Таксама зроблена заўвага прарабу субпадраднай арганізацыі за выкарыстанне падначаленымі няўстойлівых рыштаванняў. Да таго ж, будаўнічыя адходы патрэбна ўбіраць своечасова.